Здарэнні3434

Затрыманыя магілёўскія вандалы-антысеміты. Імі аказаліся прарасійскія неанацысты ФОТЫ

Супрацоўнікі 11 упраўлення ГУБАЗіК МУС 22 лістапада затрымалі чацвярых маладых людзей, якіх падазраюць у вандалізме. Як паведамляецца, завадатару — 19 гадоў, трое яго змоўшчыкаў — непаўналетнія. Усе яны вучацца ў мясцовых каледжах.

Фота mvd.gov.by

Памятны знак забітым у вайну габрэям аблілі чорнай фарбай у суботу, 19 лістапада, каля 2:00. 

Падазраваныя прытрымліваюцца ўльтраправых ідэй нацызму і з'яўляюцца ўдзельнікамі нефармальнага руху магілёўскіх скінхэдаў. Адзін з іх на працягу гэтага года ўжо двойчы прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці па арт. 17.10 КоАП Рэспублікі Беларусь (прапаганда і (або) публічнае дэманстраванне, выраб і (або) распаўсюджванне нацысцкай сімволікі або атрыбутыкі).

Выбар месца і аб'екта для цынічнай выхадкі планаваўся загадзя. Прыкладна месяц вандалы вывучалі мясцовыя славутасці і памятныя для габрэяў месцы. Правядзенне «акцыі» было прымеркавана да суботы — святочнага дня іўдзеяў.

Магілёўскі міжраённы аддзел Следчага камітэта завёў крымінальную справу па ч.2 арт. 339 КК Рэспублікі Беларусь (хуліганства, здзейсненае групай асоб). Праводзяцца далейшыя аператыўна-следчыя мерапрыемствы. Правяраецца дачыненне зламыснікаў да здзяйснення іншых злачынстваў.

Памятны знак з высечанымі на ім далонямі магілёўскія габрэі ўсталявалі на вуліцы Лазарэнкі ў 2008 годзе. На яго месцы ў жніўні 1941 году нацысты збіраліся зрабіць уваход у гета, але ў кастрычніку яны забілі зняволеных габрэяў. З дзесяці тысяч ацалелі адзінкі. Сродкі на памятны знак габрэі збіралі талакой.

Каментары34

Цяпер чытаюць

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім7

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім

Усе навіны →
Усе навіны

Пашынян: Вырашым і выйдзем з АДКБ. Мы не дазволім, каб Лукашэнка зноў стаў нашым гарантам13

У Маскве карціну Малевіча прадалі за чатыры мільёны даляраў1

Каза ад вікінгаў і «суровая ўпарадкаванасць беларускай песні». Што пісалі пра Беларусь у прапагандысцкім часопісе часоў акупацыі19

«Дзеці пілі той самы напой». Бацькі з іншых гарадоў пра атручэнне дашкольнікаў у Барысаве10

Амерыканскага акцёра Джэймса Хэндзі пасынак зарэзаў нажом2

Трампа ўсцешыла перспектыва асабістай сустрэчы Зяленскага і Пуціна — «вельмі добрых людзей»5

Навошта Зяленскі напісаў ліст Пуціну?7

На аддаленым востраве ў Інданезіі зноў пабачылі вельмі рэдкага папугая1

Уладзімір Зяленскі звярнуўся да Пуціна з адкрытым лістом, які нагадвае ўльтыматум48

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім7

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць