Свет4747

Міністр культуры Расіі: Тыя, хто сумняецца ў подзвігу панфілаўцаў, будуць гарэць у пекле

AFP

Міністр культуры Расіі Уладзімір Мядзінскі назваў «святымі» партызанку Зою Касмадзям'янскую і 28 герояў-панфілаўцаў. Паводле яго слоў, «ставіцца да іх жыццяў можна толькі як да жыццяў святых». Тыя ж, хто ставіць іх подзвігі пад сумнеў, будуць гарэць у пекле, паабяцаў міністр.

Подзвіг героя СССР Зоі Касмадзям'янскай, пакаранай немцамі 29 лістапада 1941 года, годны стварэння фільма. Пра гэта міністр Мядзінскі сказаў падчас памятных мерапрыемстваў, прысвечаных 75-годдзю з дня пакарання партызанкі.

«У нас там «Выратаваць радавога Раяна» ёсць, але ніхто не спрабуе выратаваць разведчыцу Касмадзям'янскую», — сказаў Мядзінскі. «Можна зразумелай мовай распавесці гісторыю, вартую камеры Мэла Гібсана», - прапанаваў ён, умоўна назваўшы такі фільм «Страсці аб Зоі».

У расійскіх кінатэатрах ідзе фільм рэжысёраў Кіма Дружыніна і Андрэя Шальопы «28 панфілаўцаў», зняты пры падтрымцы міністэрства культуры. Яго прэм'ера адбылася 16 лістапада. Палова бюджэту фільма - 580 тысяч даляраў з прыкладна 1 мільёна — была сабрана шляхам краудфандынгу.

Зоя Касмадзям'янская і героі-панфілаўцы — святыя «як сотні і тысячы нашых продкаў, якія аддалі сваё жыццё і якія прынялі страшную гібель за нашы жыцці», перакананы Мядзінскі.

Мядзінскі заявіў, што тыя, хто ставіць пад сумнеў подзвіг гэтых людзей, спрабуе «пад лупай» адшукаць нейкія недакладнасці, напрыклад, колькі дакладна было панфілаўцаў — 28 або 38, - у рэчаіснасці не моцна адрозніваюцца ад паліцая Свірыдава, які здаў Касмадзям'янскую немцам.

«Немцы 30 срэбнікаў зэканомілі, як вядома, яны ўзнагародзілі яго пляшкай самагонкі за гэта. Ды гарыць ён у пекле! Як будуць гарэць тыя, хто ставіць пад сумнеў, капаецца і спрабуе абвергнуць подзвіг нашых продкаў», - сказаў Мядзінскі.

Міністр культуры Расіі назваў «кончанай поскуддзю» тых, хто сумняецца ў подзвігу герояў-панфілаўцаў

Каментары47

Цяпер чытаюць

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў11

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў

Усе навіны →
Усе навіны

Аляксей Хлястоў звярнуўся да падпісчыкаў — упершыню пасля Акрэсціна13

У магілёўскім музеі запрашаюць сустрэцца з мастацтвам таемна

У дзіцячы садок — з чамаданам выбухоўкі. Гісторыя першага беларускага тэрарыста12

«Дык што вам яшчэ трэба, шаноўныя кіраўнікі ЕГУ?» Севярынец заклікаў беларусізаваць універсітэт, пакуль не позна33

Блогерка, што пераехала з Піцера пад Мінск, скардзіцца, што ніводзін забудоўшчык не звярнуўся да яе па рэкламу6

У цэнтры кіравання перавозкамі Беларускай чыгункі цэлы паверх адвялі вайскоўцам5

У Беларусі з'явяцца «Торф-гатэль» і вузкакалейка для турыстаў

Самую дарагую кватэру ў Мінску ў маі прадалі за 690 тысяч даляраў

Старажытныя суслікі елі мяса мамантаў. Доказ знайшлі ў іх какашках3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў11

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць