«Гэты каляндар — трансляцыя індывідуальнасці, пачуццёвасці і смеласці, каб быць самой сабой», — так Піцер Ліндберг апісвае новы выпуск календара Pirelli, знятага ўласнаручна.
Летась з таленавітай рукі Эні Лейбавіц каляндар змяніўся і, відаць, больш ніколі не будзе ранейшым. Ліндберг таксама схіляецца да іншадумства. Яго мэтай было паказаць нешта большае, чым бездакорнае цела — эмоцыі жанчын у кадры, якія «агаляюць» іх значна мацней, чым адсутнасць адзення, піша Vogue.

Каляндар — ода Ліндберга кіно. На яго старонках галівудскія актрысы — прадстаўніцы розных пакаленняў: Джуліяна Мур, Ніколь Кідман, Робін Райт, Ума Турман, Кейт Уінслет, Джэсіка Чэстэйн, Шарлота Рэмплінг, Пенелопа Крус, Руні Мара, Хелен Мірэн, Люпіта Н'ёнга, Леа Сейду, Алісія Вікандэр, Чжан Цзыі.

Здымкі працягваліся 2 месяцы — май і чэрвень. За гэты час група аб'ехала 5 гарадоў: здымалі ў Берліне, Лос-Анджэлесе, Нью-Ёрку, Лондане і ў французскім мястэчку Ле-Тук, у студыях, на гарадскіх вуліцах і на прыродзе.

Міні-фільм пра тое, як ствараўся каляндар Pirelli 2017:
Фота з-за кулісаў:

Кампанія Pirelli выпускае свае календары з 1964 года. Выданне распаўсюджваецца абмежаваным накладам у 30 тысяч асобнікаў сярод прывілеяваных партнёраў і сяброў фірмы.
Каментары