Улада44

Афіцыйныя перамовы Лукашэнкі і Абдэль Фатаха аль-Сісі праходзяць у Каіры ФОТА

Аляксандр Лукашэнка і Абдэль Фатах аль-Сісі

Афіцыйныя перамовы прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і прэзідэнта Егіпта Абдэль Фатаха аль-Сісі праходзяць у Каіры ў палацы «Аль-Ітыхадыя», перадае БелТА.

Перамовам папярэднічала цырымонія афіцыйнай сустрэчы Абдэль Фатахам аль-Сісі кіраўніка беларускай дзяржавы. Пасля выканання гімнаў дзвюх краін і цырыманіялу з удзелам роты ганаровай варты прэзідэнты селі за стол перамоваў. Спачатку сустрэча праходзіць у фармаце «сам-насам», а затым адбудзецца ў пашыраным складзе. Па яе выніках чакаецца падпісанне шэрагу двухбаковых дакументаў.

Палац «Аль-Ітыхадыя» быў пабудаваны ў 1910 годзе ў якасці гатэля «Геліопаліс Палас». Падчас дзвюх сусветных войнаў тут размяшчаўся шпіталь для брытанскіх салдат. Затым гатэль сталі выкарыстоўваць розныя ўрадавыя арганізацыі як офіс. Тут таксама размяшчалася штаб-кватэра Федэрацыі Арабскіх Рэспублік, дзякуючы чаму палац і атрымаў назву «Аль-Ітыхадыя», што перакладаецца з арабскай мовы як «федэрацыя». У 1980-х гадах пасля капітальнага рамонту і рэстаўрацыі будынак стаў рэзідэнцыяй прэзідэнта Егіпта.

У Каіры таксама запланаваныя сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з прэм'ер-міністрам Егіпта Шэрыфам Ісмаілам і іншымі афіцыйнымі асобамі гэтай краіны. Акрамя таго, Лукашэнка возьме ўдзел у адкрыцці беларуска-егіпецкага дзелавога форуму.

Затым кіраўнік дзяржавы зробіць афіцыйны візіт у Рэспубліку Судан.

У Хартуме Аляксандр Лукашэнка правядзе перагаворы з Прэзідэнтам Судана Амарам Хасанам Ахмедам аль-Башырам. Чакаецца заключэнне шэрага дамоўленасцей аб развіцці ўзаемадзеяння ў розных сферах.

Плануюцца таксама сустрэчы кіраўніка беларускай дзяржавы з віцэ-прэзідэнтам Судана Хасабу Абдэльрахманам і старшынёй Нацыянальнай асамблеі Ібрагімам Амерам.

У сталіцы Судана ў час візіту Аляксандра Лукашэнкі пройдзе беларуска-суданскі дзелавы форум.

Афіцыйныя візіты ў Егіпет і Судан запланаваныя на 15—17 студзеня.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Вось хто той хлопец, які паехаў на праполку бульбы і стаў героем сацсетак6

Вось хто той хлопец, які паехаў на праполку бульбы і стаў героем сацсетак

Усе навіны →
Усе навіны

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы12

Дзікія коні ў Валожынскім раёне хаваюцца ад спёкі на аўтобусным прыпынку ВІДЭА5

Дзяўчынка дапамагала бацьку секчы дровы, і гэта каштавала ёй двух пальцаў7

Ад удару дронам загінуў галоўны інжынер Запарожскай АЭС

Зяленскі адстаўляе папулярнага маладога міністра абароны. У таго не было ўзаемаразумення з Сырскім34

У Крыме п'яная расійская паліцэйская насмерць збіла беларуса — і ўцякла з месца аварыі11

«Над горадам» Шагала прывезлі ў яго родны Віцебск3

«Калі памром, то разам». Жонка мужчыны, якога ледзь не засмактала ў ілюмінатар самалёта Ryanair, расказала пра перажытае3

Прыпыніў працу буйны нафтаперапрацоўчы завод у Башкартастане1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вось хто той хлопец, які паехаў на праполку бульбы і стаў героем сацсетак6

Вось хто той хлопец, які паехаў на праполку бульбы і стаў героем сацсетак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць