Свет1414

Прэзідэнт Сербіі заявіў пра гатоўнасць увесці войска ў Косава

Фота: EPA.

Прэзідэнт Сербіі Таміслаў Нікаліч заявіў, што гатовы пры неабходнасці адправіць войска ў Косава для абароны этнічных сербаў краю, паведамляе карэспандэнт Бі-бі-сі з Белграда.

Ён заявіў пра гэта праз суткі пасля таго, як правалілася спроба адправіць з Белграда на поўнач Косава цягнік «Железнице Србије» з надпісам «Косава ёсць Сербіяй».

Распараджэнне спыніць цягнік у сербскім пасёлку Рашка аддаў прэм'ер-міністр Сербіі Аляксандр Вучыч. Ён сказаў, што пайшоў на такі крок, каб «захаваць жыццё і свабоду людзей і прадухіліць яшчэ большы канфлікт і паказаць, што мы хочам міру».

Вучыч абвінаваціў косаўскіх сілавікоў у спробе замініраваць чыгуначнае палатно на шляху цягніка. Таксама прэм'ер Сербіі заявіў, што ўлады Косава мелі намер арыштаваць машыніста і пасажыраў цягніка, хоць, як ён сказаў, гаворка ідзе «пра цягнік, а не пра танк».

Паліцыя Косава аспрэчыла гэтыя абвінавачванні, падкрэсліўшы, што праверыла чыгунку і не знайшла там выбухоўкі.

Нягледзячы на заяву прэзідэнта, канфлікт паміж Сербіяй і Косава малаімаверны.

Сербія ўжо дасягнула значнага прагрэсу ў перамовах аб магчымым уступленні ў склад Еўрапейскага Саюза.

Нармалізацыя адносін з Косавам — важная частка гэтага працэсу.

Аднак Бялград хоча прыцягнуць увагу міжнароднай супольнасці да таго, што Прышціна не выконвае цалкам ужо дасягнутыя дамоўленасці, у тым ліку і па пытанні свабоды перамяшчэння.

Чыгуначныя зносіны паміж сербскай сталіцай і аўтаноміяй, якая адкалолася, былі перапыненыя падчас косаўскага канфлікту 1998—1999 гг.

З моманту бамбёжкі НАТА ў 1999 годзе да аднабаковага абвяшчэння незалежнасці Косава ў 2008 годзе тэрыторыя былой югаслаўскай аўтаноміі знаходзілася пад кіраваннем ААН.

Да пачатку 2017 года 110 краін-членаў ААН, у тым ліку Вялікабрытанія, ЗША і Германія, прызналі незалежнасць Косава. Сярод краін, якія не прызналі незалежнасць Косава — Сербія, Расія, Кітай, Беларусь і інш.

Каментары14

Цяпер чытаюць

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей3

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Усе навіны →
Усе навіны

Як здымалі «Адысею» — такі маштаб уражвае нават Галівуд. Мэту Дэйману і Роберту Пацінсану давялося прайсці праз сапраўдныя выпрабаванні16

Жаночы «Ралан Гарос» выйграла расіянка2

83‑гадовы Пол Макартні зноў узначаліў брытанскі хіт-парад. Гэта для яго ўжо 24‑ты раз7

Беларусам дазволяць мець толькі адну невялікую копанку13

У Цюмені загарэўся буйны НПЗ. Ад Украіны датуль 2000 кіламетраў3

Памёр акцёр Энтані Хэд

На паўднёвакарэйскім тэлебачанні пажартавалі пра магчымы шлюб Мікалая Лукашэнкі і дачкі Кім Чэн Ына11

Бясплатны начлег і ШІ замест гіда. Беларуска праехала тры краіны Еўропы за 16 дзён і €9001

100 балаў на цэнтралізаваным экзамене атрымалі 638 выпускнікоў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей3

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць