Андрэй Расінскі. Кадры22

«Цёмны рыцар»

Пра фільм «Цёмны рыцар», які йдзе ў менскіх кінатэатрах, піша ў сваім блогу Андрэй Расінскі.

Пра фільм «Цёмны рыцар», які йдзе ў менскіх кінатэатрах, піша ў сваім блогу Андрэй Расінскі.

Апошнія прыгоды Бэтмэна – гэта ўжо ня комікс. Гэта

вытворчы “сацрэалістычны” фільм пра цяжкія будні крымінальнага вышуку, эканамічныя гешэфты міжнароднай мафіі і палітычныя інтрыгі.
Супэрмэн-кажан ня столькі змагаецца, колькі стомлена ўдзельнічае ў перасьледзе – і заўжды спазьняецца.

Коміксавыя пэрсанажы набылі плоць рэальных людзей, паабрасталі сацыяльнымі сувязямі, прыдбалі новыя іміджы – і сталі разгубленымі героямі дэпрэсіўнага гангстэрскага кіно.

З рэалістычных канонаў выбіваецца галоўны адмоўны пэрсанаж – Джокер. У перадсьмяротным выкананьні Гіта Лэджэра. Гратэскна-вусьцішны, брыдкі і канвульсіўны блазан.

Гэта герой навінаў і тэрарыст, які праз ТВ прыходзіць да кожнага ў дом.
Папярэднікам Лэджэра ў ролі Джокера быў Джэк Нікалсан у фільме 20-гадовай даўніны. Але сучасны Джокер – дакумэнтальна-вусьцішны.

Змрочны рэалізм новага Бэтмэна выклікаў нечуваны энтузіязм міжнароднай аўдыторыі. На найбуйнешым кінасайце стужка заняла трэцяе месца па папулярнасьці.

Але колішні фантазійны Бэтмэн Ціма Бёртана быў куды сьвятлейшы – і куды праўдзівейшы.

Цёмны рыцар (The Dark Knight)

ЗША, 2008, каляровы, 152 хв.

Рэжысэр: Крыстафэр Нолан

Ролі выконваюць: Крысьціян Бэйл, Гіт Лэджэр, Аарон Экхарт, Майкл Кейн, Гары Олдмэн, Морган Фрымэн, Мэгі Джыленгал

Жанр: Комікс-баявік, гангстэрская драма

Адзнака: 6 (з 10)

Каментары2

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Даю Лукашэнку тыдзень79

Зяленскі: Даю Лукашэнку тыдзень

Усе навіны →
Усе навіны

У расійскай Пензе прайшлі масавыя аблавы на мужчын, якія не сталі на вайсковы ўлік11

Улады Венесуэлы пачалі дыялог з апазіцыяй7

У 29 гадоў памёр прадзюсар Дрэйка і Беёнсе Тэй Кіт

У Бярозе вярнуліся да аднаўлення знакамітага кляштара картэзіянцаў7

Канада дэкласавала Катар, а Мексіка першай выйшла ў плэй-оф2

Чаму асобныя аб’екты са спіса Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА змагаюцца за выключэнне з яго?2

Рэшткі старадаўняга будынка і артэфакты XVII стагоддзя знайшлі ў цэнтры Пінска камунальнікі

Памёр гісторык Карла Гінзбург, які пісаў пра жыццё тых, каго звыклі не заўважаць

Сваімі ж рукамі. Крышку рэзервуара Маскоўскага НПЗ магла падарваць расійская ракета СПА14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Даю Лукашэнку тыдзень79

Зяленскі: Даю Лукашэнку тыдзень

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць