Грамадства3030

З падручнікаў выкрасляць вытворную і пэўна-асабовыя сказы — якія тэмы больш не будуць вывучацца ў школе

Намеснік дырэктара Нацыянальнага інстытута адукацыі Вольга Зелянко агучыла, якія змены ўнеслі ў новую школьную праграму. Мяркуецца, што нагрузка на школьнікаў зменшыцца.

Фота Сяргея Гудзіліна.

Што тычыцца складаных тэм, якія цяжка засвойваюцца вучнямі, то іх альбо перанеслі ў старэйшыя класы, альбо пакінулі для паглыбленага вывучэння.

Вольга Зелянко прывяла тры канкрэтныя прыклады.

Біялогія

У звычайным базавым курсе біялогіі больш не будзе раздзелаў «Паводзіны як вынік эвалюцыі» і «Структурная арганізацыя і рэгуляцыя функцый жывых арганізмаў». Іх будуць вывучаць толькі на павышаным узроўні.

Матэматыка

У матэматыцы праходзіць «Вытворную» таксама будуць толькі тыя, хто вывучаюць прадмет паглыблена.

Беларуская мова

Памятаеце з курса беларускай мовы, як адрозніць пэўна-асабовы сказ ад няпэўна-асабовага — віды аднасастаўнага сказа? Вырашана, што сучаснаму школьніку гэта ведаць не асабліва і патрэбна, паколькі цяжка сказаць, якая ў гэтым веданні практычная скіраванасць. Ад вучня будзе патрабавацца, каб ён проста адрозніваў аднасастаўны сказ ад двухсастаўнага.

Сярод новаўвядзенняў і тое, што цяпер будуць менш патрабаваць зубрыць, завучваць складаныя фармулёўкі.

Узяць, да прыкладу, тэму ў курсе беларускай мовы «Сэнсава-стылістыстычная роля і тэкстаўтваральныя магчымасці слоў розных часцін мовы». Цяпер яе будуць вывучаць праз практычны разбор тэкстаў розных стыляў, тыпаў і жанраў маўлення.

Таксама з праграмы прыбралі тэмы, якія фактычна дубляваліся ў розных прадметах.

Каментары30

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім7

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім

Усе навіны →
Усе навіны

Дзмітрый Асанаў накаўтаваў венесуэльца Роджэра Гуцьерэса

Пашынян: Вырашым і выйдзем з АДКБ. Мы не дазволім, каб Лукашэнка зноў стаў нашым гарантам13

У Маскве карціну Малевіча прадалі за чатыры мільёны даляраў1

Каза ад вікінгаў і «суровая ўпарадкаванасць беларускай песні». Што пісалі пра Беларусь у прапагандысцкім часопісе часоў акупацыі19

«Дзеці пілі той самы напой». Бацькі з іншых гарадоў пра атручэнне дашкольнікаў у Барысаве10

Амерыканскага акцёра Джэймса Хэндзі пасынак зарэзаў нажом2

Трампа ўсцешыла перспектыва асабістай сустрэчы Зяленскага і Пуціна — «вельмі добрых людзей»5

Навошта Зяленскі напісаў ліст Пуціну?7

На аддаленым востраве ў Інданезіі зноў пабачылі вельмі рэдкага папугая1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім7

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць