Свет9696

У Таджыкістане абралі жонку настаўніку і зладзілі вяселле па даручэнні прэзідэнта

У нядзелю, 27 жніўня, у адным з рэстаранаў Курган-Цюбе адсвяткавалі вяселле Марджона і Саідша, што жывуць у Бахтарскім раёне, паведамляе «Радио Озоди».

За гэтым вяселлем і падрыхтоўкай да яго назіралі і журналісты, і чыноўнікі, і простыя жыхары, бо яно адбылося па даручэнні прэзідэнта краіны.

Яшчэ месяц таму Марджона і Саідша — маладая медсястра і сельскі настаўнік гісторыі — уявіць не маглі, што хутка абмяняюцца заручальнымі пярсцёнкамі. Больш за тое, яны, можна сказаць, і пазнаёміліся на сваім вяселлі.

А ўсё пачалося з таго, што 16 жніўня прэзідэнт краіны Эмамалі Рахмон падчас сваёй рабочай паездкі па Хатлонской вобласці заехаў у кішлак Заргар Бахтарскага раёна. У час сустрэчы з актывістамі да мікрафону падышоў 23-гадовы настаўнік гісторыі сярэдняй школы №39 Бахтарскага раёна Саідша Асрораў. Ён сказаў, што шчаслівы ўбачыць на свае вочы кіраўніка дзяржавы, падзякаваў яму за старанні ў сферы адукацыі і выхаванні маладога пакалення, і нават прачытаў паэтычныя радкі ў гонар лідара.

Эмамалі Рахмон пацікавіўся, ці жанаты Саідша. Пасля сустрэчы ўлады Бахтарскага раёна атрымалі даручэнне знайсці спадарожніцу жыцця для настаўніка гісторыі і дапамагчы яму ў арганізацыі вяселля.

Пасля таго, як мясцовыя ўлады ўзяліся выконваць даручэнне прэзідэнта і сталі думаць, каго ж выдаць за Саідша, малады чалавек заявіў, што хоча рукі і сэрца Марджоны — дачкі яго калегі, настаўніка фізкультуры. Хлопец сказаў, што бачыў дзяўчыну толькі аднойчы, калі яна вучылася ў медыцынскім каледжы Курган-Цюбе. Марджона яму шалёна спадабалася.

Каментары96

Цяпер чытаюць

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол3

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол

Усе навіны →
Усе навіны

Інфляцыя ў маі апусцілася ніжэй за 5 працэнтаў

Пад Мінскам мужчына наступіў на асу і памёр4

Беларускі прараб вырашыў дапамагчы падначаленаму таджыку — і выпадкова наткнуўся на расійскага паліцэйскага, які не ўзяў хабар1

«17 стабальнікаў у аднаго настаўніка». Віцебская гімназія пабіла рэкорд Ліды3

Амерыканскі экіпаж збітага верталёта Apache упершыню ў гісторыі выратавалі з дапамогай беспілотнага катара

Ціханоўская сустракаецца з прэзідэнтам Чэхіі3

Алесь Бяляцкі стварыў уласны фонд10

Дачніка на прабежцы суправаджаў мядзведзь

У Брэсце з'явіліся незвычайныя дарожныя арыенціры для турыстаў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол3

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць