Літаратура11

Заўтра ў мінскім Купалаўскім музеі — прэзентацыя першага тому энцыклапедыі «Янка Купала»

Першы том персанальнай энцыклапедыі «Янка Купала» прэзентуюць 31 студзеня ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы ў Мінску, паведамляе БелТА. Кніга выйшла ў выдавецтве «Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі» ў канцы мінулага года.

Гэтае багата ілюстраванае выданне ўключае каля 1,5 тыс. артыкулаў. Сярод іх літаратуразнаўчыя, якія тычацца творчасці беларускага песняра, пра людзей, якія мелі важнае значэнне ў лёсе паэта, пра тых, на чый лёс паўплывала фігура Янкі Купалы. Тыраж — 1,5 тыс. асобнікаў.

Яшчэ ў 1986 годзе быў выпушчаны энцыклапедычны даведнік «Янка Купала» у адным томе. За больш чым тры дзесяцігоддзі адкрыліся новыя старонкі памяці пра Купалу, абставіны яго грамадскай, літаратурнай дзейнасці. У выніку купалазнаўства атрымала шырокі размах. Гэта і з'явілася штуршком да працягу працы над стварэннем маштабнага выдання пра класіка айчыннай літаратуры.

У выданні распавядаецца пра перакладчыкаў твораў Купалы на рускую, казахскую, грузінскую, балгарскую, татарскую, чувашскуюя, туркменскую і іншыя мовы. Асобна выдзелены тэмы: «Армянская літаратура і Янка Купала», «Англамоўны свет і Янка Купала», «Азербайджанская літаратура і Янка Купала» і іншыя.

У кнізе сабраныя звесткі пра месцы, дзе ў свой час пабываў Купала: Расіі, Грузіі, Славакіі, Фінляндыі і інш. Пры садзейнічанні Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы ў выданне ўвайшлі артыкулы пра Льва Дашкевіча — аўтара мастацкіх фотапартрэтаў Купалы 1923 і 1924 гадоў, шляхецкім родзе Замбжыцкіх, які валодаў маёнткам Вязынка, а таксама больш за 300 ілюстрацый.

Сярод аўтараў артыкулаў — навукоўцы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, шэрагу універсітэтаў краіны. У гэтым годзе плануецца выданне другога тома энцыклапедыі і кнігі аднаго верша Янкі Купалы «А хто там ідзе?» у перакладзе на 100 моваў свету.

У 2017 годзе купалаўскай тэматыцы былі прысвечаны і іншыя кнігі выдавецтва: «Янка Купала» ў серыі «Беларуская дзіцячая энцыклапедыя», а таксама кніга вершаў для дзяцей «Хлопчык і лётчык».

Каментары1

Цяпер чытаюць

Дэдалярызацыя ідзе ў масы. Танны даляр паўплываў на звычкі беларусаў7

Дэдалярызацыя ідзе ў масы. Танны даляр паўплываў на звычкі беларусаў

Усе навіны →
Усе навіны

Хто ён, муж Дуа Ліпы, які кінуў школу дзеля футболу, а зараз лічыцца галоўным фаварытам на ролю Джэймса Бонда1

У Швейцарыі пройдзе рэферэндум, каб абмежаваць колькасць насельніцтва краіны 10 мільёнамі чалавек15

УСУ атакавалі мост у Чангары ў Крыме8

Чырвоная дарожка, шыкоўныя строі, дождж і бясплатны махіта. Як прайшоў выпускны ў Ліцэі БДУ ФОТЫ16

Замест пенсіі — калонія. 72‑гадовага беларускамоўнага айцішніка асудзілі па цяжкіх палітычных артыкулах9

Учора Гомель накрыла магутная залева

Тысячы супрацоўнікаў SpaceX стануць мільянерамі пасля IPO3

Маладую беларуску пратрымалі ў расійскім СІЗА амаль 4 гады і апраўдалі. А кампенсацыю далі такую, нібыта ў твар плюнулі12

«Паступаюць пагрозы проста на месцы». Студэнт ЕГУ пра ператрусы і парады для тых, хто ў Беларусі19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэдалярызацыя ідзе ў масы. Танны даляр паўплываў на звычкі беларусаў7

Дэдалярызацыя ідзе ў масы. Танны даляр паўплываў на звычкі беларусаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць