У Чэрыкаўскім раёне мікрааўтобус сутыкнуўся з лесавозам. Замест машыны куча металалому, кіроўца загінуў
13 чэрвеня на 57‑м кіламетры аўтадарогі Р-43 «мяжа Расійскай Федэрацыі — Крычаў — Бабруйск — Івацэвічы» каля аграгарадка Рэчыца ў Чэрыкаўскім раёне адбылося дарожна-транспартнае здарэнне са смяротным вынікам.

Паводле папярэдніх звестак, 52‑гадовы жыхар Гомеля, які кіраваў мікрааўтобусам Mercedes-Benz Sprinter, выехаў на паласу сустрэчнага руху і сутыкнуўся з лесавозам MAZ.

У выніку аварыі кіроўца Mercedes загінуў на месцы. Ягоны 22‑гадовы сын, які знаходзіўся ў якасці пасажыра, атрымаў траўмы і быў дастаўлены ў бальніцу.

Цяпер спецыялісты высвятляюць усе абставіны і прычыны трагедыі.
Каментары