Спорт55

Італьянцаў абурыў каментар прэзідэнта ФІФА адносна непрысутнасці іх футбольнай зборнай на чэмпіянаце свету

Каментар прэзідэнта ФІФА Джані Інфанціна ў эфіры бразільскага канала CazéTV, дзе ён з іроніяй выказаўся пра пропуск зборнай Італіі ўжо трэцяга па чарзе на чэмпіянат свету, выклікаў незадаволенасць у італьянцаў.

Джані Інфанціна на чэмпіянаце свету 2026 года. Фота: AP Photo / Andre Penner

Адказваючы на пытанне пра тое, што Італія зноў не змагла кваліфікавацца на сусветны форум, Джані Інфанціна пажартаваў, што каманда магла б трапіць на турнір, калі б колькасць удзельнікаў павялічылі спачатку да 64, а магчыма нават да 128 зборных. Гэтыя словы ў Італіі ўспрынялі негатыўна і палічылі іх недарэчнымі.

Італьянская федэрацыя футбола і міністр спорту Андрэа Абодзі выказалі сваё незадавальненне. Па іх словах, такія выказванні не адпавядаюць сур’ёзнасці сітуацыі і могуць абясцэньваць праблемы нацыянальнай зборнай. Міністр таксама заявіў пра намер асабіста звязацца з кіраўніком ФІФА, каб абмеркаваць інцыдэнт.

Сітуацыя вакол італьянскага футбола застаецца складанай: каманда ўжо трэці раз запар не праходзіць на чэмпіянат свету. Гэтым разам каманда страціла шанцы паехаць на мундыяль пасля паражэння ў стыкавых матчах ад Босніі і Герцагавіны, хоць гэтым разам колькасць камандаў-удзельніц рэкордная — 48 замест ранейшых 32.

Каментары5

  • Ян
    13.06.2026
    Жарт насамрэч годны.
  • Skarbnik
    13.06.2026
    Gianni Infantino - нічога італійскага не скмецілі? Так, ён грамадзянін гэтай краіны. Хто ж яшчэ скажа шчырую праўду?..
  • Жвір
    13.06.2026
    Боснія ў гульні з Канадай паказала суперадстойны футбол. Гэта нейкая недарэчнасьць, невядома якой шчасьлівай для іх выпадковасьцю патрапіўшая на турнір ЧС.

Цяпер чытаюць

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень11

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Усе навіны →
Усе навіны

Дзяўчына стварае мілыя ВІДЭА з беларускіх гарадоў у стылі гульні The Sims

Зборную Англіі абакралі на чэмпіянаце свету па футболе5

Украінскі баксёр Усік сустрэўся з Трампам у Белым доме2

Зборная ЗША з буйным лікам перамагла Парагвай1

Новы трэнд — не расчэсвацца. Вось што трэба пра яго ведаць18

Канада і Боснія згулялі першы матч на чэмпіянаце свету ўнічыю

У Мінску адкрыюць «музычную лаўку» памяці Уладзіміра Мулявіна

Бізнэсмен-рытуальшчык пагарэў на тым, што працаўладкоўваў толькі жанчын3

Што гэта за 196 палітвязняў, пра вызваленне якіх заявілі прапагандысты?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень11

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць