Грамадства1919

Колбавічы: антыўніяцкую шыльду, якую ўсталявалі казакі, здымуць

У першай палове студзеня ля вёсачкі Колбавічы Баранавіцкага раёна актывістамі арганізацыі «Казацкі Спас» былі ўсталяваныя два крыжы. На адным дубовым крыжы выкананы надпіс па-руску «Адрынутыя гвалтам (1596)», «Уз’яднаныя любоўю (1839)».

Даты даюць адсылку да падзей, звязаных з уніяцтвам. 1596 — год падпісання Брэсцкай уніі. 1839 — год скасавання уніі ў Расійскай Імперыі. З апошнім надпісам выпускаўся медаль у Расійскай Імперыі.

Пазней стала вядома, што крыжы былі ўсталяваныя самавольна, без дазволу баранавіцкіх уладаў. 2 лютага ў Баранавіцкім райвынкаме прайшла нарада адносна гэтых крыжоў.

У аддзеле ідэалогіі райвыканкама «НН» паведамілі, што адзін з крыжоў быў усё ж усталяваны законна. Ён пастаўлены на месцы старога, які ўжо падгніў, а мясцовыя людзі даўно прасілі яго замяніць. На тым крыжы няма ніякіх шыльдаў, а проста невялічкая іконка.

Што тычыцца другога крыжа, то ў райвынкаме вырашылі, што шыльда павінна быць знятая, але сам крыж будзе ўзаконены.

«Што тычыцца сувязяў з казацтвам, то гэта ўсё дудкі. Мы звязваліся з баранавіцкім казацтвам, нам сказалі, што гэта не яны. Святар, які асвяціў гэты крыж, не ведае, хто гэта рабіў», — сказалі ў аддзеле ідэалогіі.

Побач з Колбавічамі на ўзбярэжжы Шчары пабудаваны турыстычны комплекс. Будавалі яго з удзелам расійскага капіталу. Найперш на гэтым месцы была ўзведзеная каплічка ў гонар Маці Божай «Жываносная крыніца».

Каментары19

Цяпер чытаюць

Палова Беларусі зарабляе менш за 1990 рублёў, палова — больш за 1990 рублёў1

Палова Беларусі зарабляе менш за 1990 рублёў, палова — больш за 1990 рублёў

Усе навіны →
Усе навіны

«Расія 1» назвала «справай гонару» забойства рэпера Kyivstoner2

На лецішчы пад Смалявічамі знайшлі грыб дзіўнай формы. А вельмі рэзкі пах адчуваецца здалёк1

Матч паміж Англіяй і Аргенцінай прывёў да палітычнага скандалу з-за Фалклендскіх астравоў7

Ва Украіне — новы прэм'ер2

Кіраўнік ЦРУ: Сярэдняя працягласць жыцця расійскага навабранца пасля прыбыцця на поле бою — 20‑30 хвілін4

400‑тысячны артыкул апублікаваны на сайце «Нашай Нівы». А пра што былі 300-тысячны, 200-тысячны, 100-тысячны?8

Азаронак пра закрыццё беларускіх крам: Прыбралі таму, што вы гэта любілі. Мне не лянота сядзець і глядзець, дзе што прадаюць58

Ціханоўская: Калі мы не пазбавімся гэтага рэжыму, пагроза з тэрыторыі Беларусі будзе заставацца пастаяннай14

Намеснік камандуючага ўкраінскіх ВПС падаў у адстаўку праз звальненне міністра абароны2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палова Беларусі зарабляе менш за 1990 рублёў, палова — больш за 1990 рублёў1

Палова Беларусі зарабляе менш за 1990 рублёў, палова — больш за 1990 рублёў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць