Грамадства33

У Гомелі адкрыецца першы беларускамоўны клас

На сайце гомельскай сярэдняй школы №5 з’явілася аб’ява пра тое, што на 2018/2019 навучальны ў бацькоў з’явілася магчымасць аддаць дзіця ў першы клас з беларускай мовай навучання.

Чытач «Нашай Нівы» Сяргей Макрэнка расказаў, што пачынаючы з кастрычніка 2017 года ён накіроўваў звароты ў школу, аддзел адукацыі, Міністэрства адукацыі, пракуратуру Гомеля.

«Сэнс усіх адказаў, якія я атрымаў, — распавядае Сяргей, — калі набярэцца неабходная колькасць дзяцей, тады клас і будзе арганізаваны. Было абяцана, што будзе праведзенае апытанне бацькоў, ці жадаюць яны аддаць дзіця ў беларускамоўны клас, і пра гэта будзе мне паведамлена».

На сёння невядома, колькі бацькоў, акрамя Сяргея, падалі заяўку ў беларускамоўны клас. Дырэктар школы цяпер знаходзіцца ў адпачынку.

«Я заклікаю бацькоў, якія хацелі б, каб дзіця навучалася па-беларуску, падаваць дакументы ў СШ №5. Для гэтага дастаткова ў заяве падкрэсліць пажаданую мову навучання», — просіць Сяргей Макрэнка.

Прыём дакументаў у першы клас ажыццяўляецца да 28 жніўня. Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па гомельскіх тэлефонах 8-0232-32-00-91 і 8-0232-32-00-93.

Іншы варыянт — падаць дакументы ў гімназію №36. Там таксама набіраюць беларускамоўны клас.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім7

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім

Усе навіны →
Усе навіны

Дзмітрый Асанаў накаўтаваў венесуэльца Роджэра Гуцьерэса

Пашынян: Вырашым і выйдзем з АДКБ. Мы не дазволім, каб Лукашэнка зноў стаў нашым гарантам13

У Маскве карціну Малевіча прадалі за чатыры мільёны даляраў1

Каза ад вікінгаў і «суровая ўпарадкаванасць беларускай песні». Што пісалі пра Беларусь у прапагандысцкім часопісе часоў акупацыі19

«Дзеці пілі той самы напой». Бацькі з іншых гарадоў пра атручэнне дашкольнікаў у Барысаве10

Амерыканскага акцёра Джэймса Хэндзі пасынак зарэзаў нажом2

Трампа ўсцешыла перспектыва асабістай сустрэчы Зяленскага і Пуціна — «вельмі добрых людзей»5

Навошта Зяленскі напісаў ліст Пуціну?7

На аддаленым востраве ў Інданезіі зноў пабачылі вельмі рэдкага папугая1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім7

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць