Грамадства1212

Парушальнікаў на мінскіх пляжах будуць выяўляць з дапамогай дронаў

Сачыць за парадкам на сталічных пляжах эколагам цяпер дапамагае квадракоптар, або дрон, паведаміў карэспандэнту агенцтва «Мінск-Навіны» начальнік аддзела аператыўнага кантролю Мінскага гарадскога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Дзмітрый Александровіч.

Прадстаўнік Мінгаркампрыроды ўдакладніў: рэйды па зонах адпачынку ля вады праводзяцца рэгулярна і парушэнняў з кожным годам становіцца ўсё менш. Тым не менш эколагі трымаюць абстаноўку на кантролі. Пастаянна правяраюць своечасовасць вывазу смецця з кантэйнерных пляцовак, адсутнасць машын у 30-метровай зоне ля вады, наяўнасць спраўных шлагбаумаў, якія перакрываюць шлях несанкцыянаванаму транспарту.

— Пры дапамозе дрона вельмі зручна трымаць пад кантролем абстаноўку на пляжах. Але гэта не адзіная і не асноўная функцыя новага абсталявання. У Мінску ёсць шэраг даволі шырокіх па плошчы тэрыторый, якія вельмі складана аб'ехаць на транспарце. А за сітуацыяй на гэтых ўчасткі эколагам таксама неабходна сачыць, каб своечасова выяўляць парушэнні. Гэта і былы ваенны палігон у Калодзішчах, і поймы гарадскіх рэк. Менавіта на такіх участках мы плануем у першую чаргу выкарыстоўваць робат, каб кантраляваць становішча. Магчыма, нам нават удасца выяўляць падобным чынам парушальнікаў, якія ладзяць несанкцыянаваныя звалкі. Бо такая праблема ў горадзе да гэтага часу існуе, — растлумачыў Д. Александровіч.

Паводле слоў спецыяліста, робат ужо прайшоў баявое хрышчэнне. З дапамогай гэтага абсталявання абследавалі былы вайсковы палігон у Калодзішчах, а таксама тэрыторыі пляжаў на вадасховішчах Дразды і Крыніца. Вынікамі эколагі цалкам задаволеныя.

— Акрамя таго, што квадракоптар паскарае працэс абследавання, ён яшчэ дапамагае эканоміць паліва, а таксама спрыяе змяншэнню выкідаў ад транспарту ў атмасферу, што для нас як для прыродаахоўнай арганізацыі таксама немалаважна, — адзначыў эколаг.

Каментары12

Цяпер чытаюць

Вось хто той хлопец, які паехаў на праполку бульбы і стаў героем сацсетак6

Вось хто той хлопец, які паехаў на праполку бульбы і стаў героем сацсетак

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі адстаўляе папулярнага маладога міністра абароны. У таго не было ўзаемаразумення з Сырскім34

У Крыме п'яная расійская паліцэйская насмерць збіла беларуса — і ўцякла з месца аварыі11

«Над горадам» Шагала прывезлі ў яго родны Віцебск3

«Калі памром, то разам». Жонка мужчыны, якога ледзь не засмактала ў ілюмінатар самалёта Ryanair, расказала пра перажытае3

Прыпыніў працу буйны нафтаперапрацоўчы завод у Башкартастане1

Надзея і Уладзімір з Irdorath паведамілі пра нараджэнне сына2

Дарадца Мінабароны Украіны: Рэтранслятары ў Беларусі ўсё адно выкарыстоўваюцца для атак на Украіну13

У Нью-Ёрку прадалі самага дарагога дыназаўра ў свеце2

У Мінску метро будзе працаваць даўжэй у сувязі з футболам

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вось хто той хлопец, які паехаў на праполку бульбы і стаў героем сацсетак6

Вось хто той хлопец, які паехаў на праполку бульбы і стаў героем сацсетак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць