Свет5959

Патрыярх Кіеўскі: Пасля аўтакефаліі УПЦ забярэ ў Маскоўскага патрыярхата ўсю ўкраінскую маёмасць

Пасля прызнання адзінай Украінскай праваслаўнай царквы ўсе будынкі, якія цяпер займае ва Украіне Маскоўскі патрыярхат, пяройдуць ва ўласнасць УПЦ.

Пра гэта ў інтэрв'ю тэлеканалу «Прамы» паведаміў прадстаяцель УПЦ КП — патрыярх Кіеўскі і ўсёй Русі-Украіны Філарэт, піша pravda.com.ua са спасылкай на прэс-службу УПЦ КП.

«Дзяржава перадала сваю ўласнасць у карыстанне Украінскай царквы Маскоўскага патрыярхата. Але калі будзе тут украінская царква прызнаная, то Лаўра — і адна, і другая [Кіева-Пячэрская і Пачаеўская] — будуць перададзеныя Украінскай царкве», - падкрэсліў ён.

«Справа ў тым, што ніякай уласнасці Маскоўскі патрыярхат ва Украіне не мае. Уласнасць царквы ва Украіне з'яўляецца ўласнасцю ўкраінскай царквы», — дадаў Філарэт. Ён адзначыў, што Кіева-Пячэрская і Пачаеўская лаўры з'яўляецца украінскімі святынямі, да якіх Маскоўскі патрыярхат ніякага дачынення не мае. «А тыя прыходы, якія пабудавалі, і свае храмы за свой кошт, то гэта ўласнасць гэтых парафій, а не Расіі. Таму Расія тут сваёй уласнасці царкоўнай не мае», — растлумачыў Філарэт.

Як паведамлялася, 17 мая 2018 прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка заявіў, што звернецца да Усяленскага патрыярха Варфаламея з просьбай абвясціць аўтаномію Украінскай памеснай аўтакефальнай царквы. Пытанне аб аўтакефаліі Украінскай Праваслаўнай Царквы можа быць разгледжана на саборы Канстанцінопальскай Патрыярхіі ў верасні.

Каментары59

Цяпер чытаюць

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны38

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Усе навіны →
Усе навіны

Вы таксама часта чуеце гул у вушах, якога іншыя не чуюць? Навукоўцы знайшлі тлумачэнне3

Зяленскі: На жаль, расійскі бок зноў выбірае вайну1

50 чалавек ехалі на грузавіку праз пустыню Сахара. Грузавік зламаўся, і амаль усе памерлі ад смагі1

У Бразіліі 37‑гадовая жанчына выдавала сябе за 12‑гадовую і трапляла ў прыёмныя сем'і, дзе жыла за чужы кошт7

Кіроўца, які ўляцеў на шалёнай хуткасці ў падземны пераход у Кіеве, перад тым справакаваў чатыры ДТЗ1

Лукашэнка ў Гродне згадаў пра Ціханоўскую ва Украіне і расказаў пра цяжкую долю беларускіх дактароў на Захадзе29

Магілёўскія студэнты зрабілі адкрыццё, разбіраючы даўнюю археалагічную калекцыю1

Загінуў калмыцкі Герой Расіі, які летась праславіўся, дакладваючы Пуціну пра поспехі13

«Выглядае як жарт». У беларускі спісалі 3740 BYN за 6 хвілін у роўмінгу4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны38

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць