Грамадства107107

Сайт Крыштаповіча: «Беларусія — гэта руская зямля. На ёй жывуць ці рускія, ці прапольскія іуды»

Сайт «Тэлескоп», які рэдагуецца прыхільнікам заходнерусізму, супрацоўнікам Універсітэта культуры і мастацтваў Беларусі Львом Крыштаповічам, надрукаваў матэрыял у стылістыцы асуджаных за распальванне нацыяльнай варажнечы аўтараў «Рэгнума».

Скрыншот з сайта

У матэрыяле пад назвай «Зберагчы Расіі Белую Русь» сцвярджаецца, што ніякай Беларусі і беларусаў няма — усё гэта, маўляў, Расія, дзе жывуць або рускія, або — «іуды».

«Уведзеныя ў зман бальшавікамі велікаросы ніяк не могуць зразумець, што Беларусія — такая ж руская зямля, як Сібір, Кубань ці Смаленская вобласць. І на гэтай зямлі жывуць два гатункі людзей: 1) рускія, 2) прапольскія іуды.

Улада, грошы і медыйныя рэсурсы ў сённяшняй РБ належаць выключна другой катэгорыі, хоць людзі з агульнарускай свядомасцю дагэтуль складаюць большасць насельніцтва Белай Русі. Адпаведна, калі расійскія дыпламаты і прадпрымальнікі працягнуць лічыць сябе ў міжнародным становішчы, знаходзячыся ў Гродне, Мінску і Віцебску, Беларусія праз непрацяглы час насамрэч стане для рускага чалавека замежжам. Прычым, такой жа несяброўскай, як Польшча ці Украіна. Шчыра спадзяюся, што, прызначаючы новага пасла ў Белоруссію, расійскае кіраўніцтва прыняло да ведама тыя небяспекі, пра якія я пішу ўжо шмат год; і Міхаіл Бабіч зможа, кажучы словамі Разанава, зберагчы Расіі як зрэнку вока гэтыя чыста рускія і глыбока рускія вобласці па Нёмане і Віліі», — піша «Тэлескоп». 

Аўтар тэксту — Кірыл Авяр'янаў. Прыкладна за такія ж яго тэксты ў Беларусі быў заблакаваны доступ да яшчэ аднаго шавіністычнага рэсурса — «Спутнік і Погром». 

Самому Авер'янаву забаронены ўезд у Беларусь, беларускага грамадзянства ён пазбаўлены. 

Каментары107

Цяпер чытаюць

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА8

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА

Усе навіны →
Усе навіны

У цэнтры Гродна пабачылі лісу са здабычай у зубах ВІДЭА

Эпоха танкаў завяршаецца. Як і чаму Украіна хоча вярнуць іх на поле бою12

БелАЗ прэзентаваў першы ў свеце 220‑тонны самазвал на ЗПГ2

У візавыя цэнтры Польшчы будуць запісваць па-новаму9

Беларусам збіраюцца дазволіць паляваць яшчэ на адну жывёліну1

У Мінску ёсць дзіўны пераход са святлафорам, які вядзе ў тупік. Чаму так?6

«Занадта старонні чалавек». Леаніду Судаленку патлумачылі, чаму яму не скажуць пра прычыны прызнання ягонай тыкток-старонкі «экстрэмісцкай»2

Прапагандыст Ігар Тур атрымаў «мыш ганьбы» — што гэта ўвогуле такое?6

На рынку ў Табарах пад Мінскам можна набыць скрынку бананаў усяго за 10 рублёў. Аднак гарантый няма

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА8

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць