Здарэнні33

У Гродне дырэктарцы камбіната школьнага харчавання давалі хабар, каб яна не правярала школы

Дырэктарку Гродзенскага камбіната школьнага харчавання Ленінскага раёна падазраюць у атрыманні хабараў і крадзяжы, паведамляе Следчы камітэт.

Дырэктара затрымалі 4 чэрвеня гэтага года на працоўным месцы пры атрыманні хабару памерам 500 рублёў. Грошы жанчыне прынеслі загадчыкі вытворчасці школьнага харчавання некалькіх сярэдніх школ Ленінскага раёна горада з просьбай не праводзіць пазапланавыя праверкі.

Праваахоўнікі задакументавалі яшчэ некалькі аналагічных фактаў атрымання хабараў.

Акрамя таго, дырэктар сістэматычна давала ўказанні галоўнаму бухгалтару выдаць матэрыяльную дапамогу падначаленым работнікам. Пры гэтым яны атрымлівалі толькі палову ад сумы, а другая палова прысвойвалася кіраўніком.

Спачатку ў дачыненні да жанчыны распачалі 30 крымінальных спраў, потым іх злучылі ў адну. Усяго дырэктар камбіната незаконна атрымала больш за восем тысяч рублёў. Цяпер яна затрыманая, а яе маёмасць арыштавалі.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім19

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім

Усе навіны →
Усе навіны

У порце румынскай Канстанцы ўзарваўся беспілотнік1

Беларусы адмовіліся ад зайчыкаў, а брытанскі фунт збіраецца перайсці на іх выявы9

Паглядзіце, як незвычайна выглядае ўвечары дом-тэтрыс у Бабруйску25

Харысава расказала, чаму павялася на правакацыю КДБ61

У Лебядзіным лебедзь бясстрашна перайшоў праспект Пераможцаў2

У Арменіі пачалі раздаваць позвы на вайсковыя зборы тым, хто прыязджае з Расіі на выбары5

Сям’ю з Мінска будуць судзіць за здраду дзяржаве і кантрабанду зброі. Іх, падобна, затрымалі на мяжы — вось што вядома15

Празмерныя фізічныя нагрузкі, і марафонскі бег у прыватнасці, могуць быць звязаныя з ракам тоўстай кішкі1

Трамп можа адмовіцца ад перадачы Германіі «Тамагаўкаў» з-за рэакцыі Пуціна1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім19

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць