Выхад са станцыі метро «Няміга» ў бок cабора Святога Духа і вуліцы Зыбіцкай закрыюць на рамонт. Пра гэта паведамляе прэс-служба метрапалітэна.
Рамонт будзе доўжыцца з 19 верасня па 1 кастрычніка. Выхад са станцыі «Няміга» ў бок Сабора Святога Духа і вуліцы Зыбіцкай будзе цалкам закрыты.
У той жа час пасажыры могуць выкарыстоўваць выхад у бок пуцеправода вуліцы Леніна — праспект Пераможцаў станцыі «Няміга».
У метрапалітэне прынеслі выбачэнні пасажырам метрапалітэна за часовыя нязручнасці.

Каментары