Свет1111

Рэперу Хаскі адмянілі канцэрт, ён для фанатаў праспяваў на вуліцы. У выніку быў затрыманы, і яму пагражаюць дзясяткі сутак арышту

Расійская паліцыя склала тры адміністрацыйныя пратаколы ў дачыненні да рэпера Хаскі (сапраўднае імя — Дзмітрый Кузняцоў), затрыманага ўвечары 21 лістапада ў Краснадары.

Як паведаміў у фэйсбуку адвакат музыканта Аляксей Аванесян, Хаскі абвінавачваецца ў незаконнай арганізацыі масавага знаходжання грамадзян у грамадскіх месцах, дробным хуліганстве, звязаным з непадпарадкаваннем законнаму патрабаванню прадстаўніка ўлады, а таксама адмове прайсці медыцынскі агляд.

Судовае разбіральніцтва адбудзецца ў чацвер. Па кожным з правапарушэнняў рэперу пагражае да 15 сутак арышту, дадаў Аванесян.

Рэпер Хаскі быў затрыманы ў Краснадары 21 лістапада ля клуба Bounce, дзе быў адменены яго канцэрт. Ён выйшаў да прыхільнікаў, што чакалі выступу, забраўся на аўтамабіль і стаў выконваць для іх сваю песню «Ай». Пасля гэтага яго адвезлі ў аддзяленне паліцыі. Там Хаскі адмовіўся праходзіць медыцынскі агляд.

Каментары11

Цяпер чытаюць

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны36

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Усе навіны →
Усе навіны

50 чалавек ехалі на грузавіку праз пустыню Сахара. Грузавік зламаўся, і амаль усе памерлі ад смагі1

У Бразіліі 37‑гадовая жанчына выдавала сябе за 12‑гадовую і трапляла ў прыёмныя сем'і, дзе жыла за чужы кошт7

Кіроўца, які ўляцеў на шалёнай хуткасці ў падземны пераход у Кіеве, перад тым справакаваў чатыры ДТЗ1

Лукашэнка ў Гродне згадаў пра Ціханоўскую ва Украіне і расказаў пра цяжкую долю беларускіх дактароў на Захадзе29

Магілёўскія студэнты зрабілі адкрыццё, разбіраючы даўнюю археалагічную калекцыю1

Загінуў калмыцкі Герой Расіі, які летась праславіўся, дакладваючы Пуціну пра поспехі13

«Выглядае як жарт». У беларускі спісалі 3740 BYN за 6 хвілін у роўмінгу4

У акупаваным Севастопалі пачалі абмяжоўваць продаж прадуктаў у адны рукі5

Археолагі завяршылі сёлетнія раскопкі на Менцы. Што знайшлі?16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны36

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць