Грамадства1717

«Запытаў у дыспетчара магчымасць ехаць без прыпынкаў». Як кіроўца тралейбуса выявіў зніклага хлопчыка-аўтыста

Арыенціроўка, якую разаслаў пошукава-выратавальны атрад «Анёл» ў чацвер днём, не пакінула раўнадушным, здаецца, нікога, піша sb.by. «Знік хлопчык. Павінен быў выйсці з тралейбуса на прыпынку «Валгаградская», але паехаў далей».

Праблема ў тым, што 11-гадовы Коля — аўтыст, хлопчык не размаўляе.

Добрыя навіны прыйшлі пад вечар. Хлопчык знойдзены, яго вязуць да мамы. Знаёмцеся з уважлівым і неабыякавым героем, які заўважыў згубу - Андрэй Міхнавец, 29-гадовы кіроўца тралейбуса 29-га маршруту.

— СМС аб тым, што шукаюць дзіця, спачатку прыйшло ад дыспетчара. Затым па вадзіцельскім Вайберы даслалі фатаграфію. Гэта і дапамагло. Калі б яе не было, хлопца наўрад ці заўважыў бы, хоць у салоннае люстэрка на прадмет падазроных людзей гляджу пастаянна.

Але той хлопец збоку падаваўся цалкам сабе звычайным. Вось вы, напрыклад, часта звяртаеце ўвагу на дзяцей школьнага веку, якія проста сядзяць і глядзяць па баках? А так усё ж звярнуў увагу: а ці не гэты хлапчук сядзіць на адзіночным сядзенні каля сярэдніх дзвярэй? Праехаў яшчэ пару прыпынкаў. Прыгледзеўся. Дакладна ён. Адзін у адзін, хай і апрануты па-іншаму. Параіўся з людзьмі, яны пацвердзілі: падобны.

Падышлі да яго, задалі пытанне. Той не адказаў, адвёў позірк. Я зрабіў фота. Здалёк, каб не спалохаўся і не ўцёк. Звязаўся з бацькамі. А паралельна запытаў у дыспетчара магчымасць ехаць без прыпынкаў. На «Мяснікова» абвясціў, што тралейбус далей не пойдзе па тэхнічных прычынах. Зрэшты, адзін пасажыр усё ж зайшоў. Я правёз яго адзін прыпынак, выйшаў, папярэдзіў, растлумачыў сітуацыю.

Фота прадстаўлена Андрэем Міхнаўцом.

На Якуба Коласа Колю ўжо чакала мама. Гісторыя, дзякуй Богу, скончылася хэпі-эндам.

Каментары17

Цяпер чытаюць

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей4

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Усе навіны →
Усе навіны

«За год можна зарабіць на кватэру ў Мінску». Беларуска расказала, як паехала працаваць у горад будучыні16

У Гродзенскім заапарку стары воўк памёр, дачакаўшыся ваўчанят сабе на замену5

Як здымалі «Адысею» — такі маштаб уражвае нават Галівуд. Мэту Дэйману і Роберту Пацінсану давялося прайсці праз сапраўдныя выпрабаванні16

Жаночы «Ралан Гарос» выйграла расіянка2

83‑гадовы Пол Макартні зноў узначаліў брытанскі хіт-парад. Гэта для яго ўжо 24‑ты раз7

Беларусам дазволяць мець толькі адну невялікую копанку13

У Цюмені загарэўся буйны НПЗ. Ад Украіны датуль 2000 кіламетраў3

Памёр акцёр Энтані Хэд

На паўднёвакарэйскім тэлебачанні пажартавалі пра магчымы шлюб Мікалая Лукашэнкі і дачкі Кім Чэн Ына11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей4

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць