Улада99

Апазіцыя падала заяўку на правядзенне мітынгу 25 сакавіка каля Оперы

Дзень Волі ў 2018 годзе, фота Сяргея Гудзіліна

АГП, БСДП (Грамада) і рух «За свабоду» падалі ў Мінгарвыканкам заяўку на правядзенне 25 сакавіка мітынгу. Пра гэта лідары аб'яднанняў распавялі на прэс-канферэнцыі ў панядзелак, піша Tut.by

Паводле сцэнара, які апісаны ў заяўцы, мітынг плануецца правесці ля Вялікага тэатра оперы і балета. Як і ў мінулым годзе, партыі хочуць паставіць перад тэатрам свае палаткі, дзе будуць распавядаць аб сваёй дзейнасці.

- Аднымі мітынгамі незалежнасць не абароніш. Таму мы таксама будзем заклікаць паставіць свой подпіс пад дакументам аб выхадзе з Саюзнай дзяржавы, - заявіў лідар БХД, якая падтрымала падачу заяўкі, Віталь Рымашэўскі.

Лідэры апазіцыйных партый падкрэслілі, што мітынг - не замена, а дадатак да канцэрта, які пройдзе 24 сакавіка. Але, на іх думку, палітычны падтэкст у Дня Волі, у выглядзе мітынгу, павінен быць. Асабліва ва ўмовах сённяшніх заяваў Расіі аб паглыбленай інтэграцыі.

- Ніякіх супярэчнасцяў я не бачу, мне здаецца, мы дапаўняем адзін аднаго. Канцэрт ўсяляк падтрымліваем, мы павінны паказваць уладам, што мы безумоўна за суверэнітэт усімі спосабамі, - сказаў в.а старшыні партыі АГП Мікалай Казлоў.

Мітынг, паводле заяўкі, разлічаны на 25-30 тысяч чалавек.

Нагадаем, 16 студзеня аргкамітэт па святкаванні Дня Волі ў Менску падаў заяўку ў Мінгарвыканкам на правядзенне святочных мерапрыемстваў. У заяўцы арганізатары просяць дазволіць 24 сакавіка шэсце ад вуліцы Кастрычніцкай да стадыёна «Дынама», дзе пройдзе мітынг і канцэрт. Гарадскія ўлады на заяўку пакуль не адказалі, кіраўніцтва «Дынама» заяўляла, што правесці канцэрт 25 сакавіка на стадыёне немагчыма ў сувязі з падрыхтоўкай да Еўрапейскіх гульняў.

Каментары9

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім7

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім

Усе навіны →
Усе навіны

Дзмітрый Асанаў накаўтаваў венесуэльца Роджэра Гуцьерэса

Пашынян: Вырашым і выйдзем з АДКБ. Мы не дазволім, каб Лукашэнка зноў стаў нашым гарантам13

У Маскве карціну Малевіча прадалі за чатыры мільёны даляраў1

Каза ад вікінгаў і «суровая ўпарадкаванасць беларускай песні». Што пісалі пра Беларусь у прапагандысцкім часопісе часоў акупацыі19

«Дзеці пілі той самы напой». Бацькі з іншых гарадоў пра атручэнне дашкольнікаў у Барысаве10

Амерыканскага акцёра Джэймса Хэндзі пасынак зарэзаў нажом2

Трампа ўсцешыла перспектыва асабістай сустрэчы Зяленскага і Пуціна — «вельмі добрых людзей»5

Навошта Зяленскі напісаў ліст Пуціну?7

На аддаленым востраве ў Інданезіі зноў пабачылі вельмі рэдкага папугая1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім7

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць