28 студзеня ў Кобрынскае РАУС звярнуўся дырэктар ААТ «Днепра-Бугскае» аб тым, што невядомыя з вальера, размешчанага ў лесе каля аграгарадка Арэхаўскі, скралі двух плямістых аленяў, паведамляе брэсцкая міліцыя.
Хутка па падазрэнні ў здзяйсненні злачынства быў затрыманы 37-гадовы жыхар Арэхаўскага.
Затрыманы працаваў трактарыстам у ААТ «Днепра-Бугскае». Шкода, нанесеная дзяржаве, склала больш за 1000 рублёў.

Каментары