Усяго патроху11

Беларускія шахеразады: «А у нашаму сялі — добры хлопцы-маскалі»

У палескай вёсцы Сташаны жывуць надзвычай пазітыўныя і энергічныя ўдзельніцы народнага гурту «Чабатухі», якія ведаюць безліч песень, прыпевак і жартаў. У госці да народных спявачак завітала праграма «Вяскоўцы» тэлеканала «Белсат».

Як бы ні было часам цяжка і неспакойна ў жыцці, сташанскія артысткі не губляюць добрага настрою ды аптымізму. З настальгіяй узгадваюць яны пасляваенны час, калі ў іхнае сяло прыехала на працу «з Беларусі» маладая аграномка, якая і пастанавіла стварыць гурт. Яна ж склала песню пра «чабатара», майстра, які рабіў чобаты, ды ягоную жонку, «чабатуху». Ад гэтай гераіні і ўзялася назва калектыву.

«Чабатухі» спяваюць даўнія песні, якія вывучылі ад бацькоў і дзядоў, і дзякуючы сваёй жывой непасрэднасці могуць «нават на пустым месцы» стварыць яскравае шоу. Адна з удзельніц распавяла, як на сцэне ёй давялося адапхнуць ад мікрафона партнёрку па спевах з іншай вёскі, бо тая не давала ёй магчымасці выступіць. Усе прысутныя падумалі тады, што гэтак было і задумана.

«Запытайцеся пра «Чабатух» ў нашым раёне і ў суседніх — усе нас ведаюць, усе вам скажуць, што мы да ўсяго здатныя», — падкрэсліваюць удзельніцы калектыву.

Быў выпадак у «Чабатух», калі яны ўсю ноч, нібы сучасныя шахеразады, не давалі мужчыну заснуць, спяваючы яму песні ды расказваючы казкі. Як гэта было — глядзіце ў новым выданні «Вяскоўцаў» ды зараджайцеся пазітыўнымі эмоцыямі.

Праграму «Вяскоўцы» глядзіце кожную сераду а 18:35 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), анлайн або ў закладцы «Праграмы» на старонцы тэлеканала і ў Facebook.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА3

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА

Усе навіны →
Усе навіны

У візавыя цэнтры Польшчы будуць запісваць па-новаму9

Беларусам збіраюцца дазволіць паляваць яшчэ на адну жывёліну

У Мінску ёсць дзіўны пераход са святлафорам, які вядзе ў тупік. Чаму так?6

«Занадта старонні чалавек». Леаніду Судаленку патлумачылі, чаму яму не скажуць пра прычыны прызнання ягонай тыкток-старонкі «экстрэмісцкай»1

Прапагандыст Ігар Тур атрымаў «мыш ганьбы» — што гэта ўвогуле такое?6

На рынку ў Табарах пад Мінскам можна набыць скрынку бананаў усяго за 10 рублёў. Аднак гарантый няма

«Д’ябал носіць Прада — 2». Чаканні: лёгкая камедыя, каб развеяцца ўвечары. Рэальнасць: сатыра на ашалелы капіталізм, яго рабоў і памагатых11

УСУ ўзялі пад агнявы кантроль акупаваную Горлаўку1

У Вялікабрытаніі аб'явілі галасаванне за жывёл на будучых банкнотах для фунтаў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА3

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць