Грамадства88

Памёр беларускамоўны праваслаўны святар Андрэй Парфенчык. Ірына Халіп: Ён забяспечваў нас садавіной і гароднінай, калі мой муж быў зняволены

Фота з фэйсбука а. Андрэя Парфенчыка.

Ад цяжкай, невылечнай хваробы зусім маладым памёр беларускамоўны праваслаўны святар Андрэй Парфенчык. Яму не было яшчэ і сарака. Ён служыў настаяцелем прыхода св. Аляксандра Каманскага ў Палерма (Італія), а перад тым — 9 гадоў быў настаяцелем у Клецку. Ён быў родам з Мінску і належаў да плеяды маладых святароў, якая вырасла ўжо ў незалежнай Беларусі і даражыла сваёй беларускасцю.

Восенню 2018 года італьянскія дактары паставілі айцу Андрэю дыягназ — адэнакарцынома ў падстраўнікавай залозе, 4-я стадыя. Дактары зрабілі ўсё магчымае, каб захаваць святару жыццё, але апошнім часам маглі толькі палягчаць пакуты хворага. Сям'я Андрэя Парфенчыка вырашыла перавезці яго на радзіму, у Беларусь, каб працягнуць лячэнне ў рэспубліканскім анкалагічным цэнтры ў Бараўлянах. Перавозка каштавала 5000 еўра. Італьянская медыцынская страхоўка не магла пакрыць выдаткі, а магчымасці аформіць беларускую страхоўку ўжо не было.

Фота з фэйсбука праваслаўнай грамады Палерма.

Патрэбную суму сабралі за пяць дзён. 1 сакавіка айцец Андрэй вярнуўся ў Мінск, але пражыў нядоўга.

Ірына Халіп пісала тыдзень таму ў сваім фэйсбуку: «Сябры, я хачу папрасіць у вас дапамогі вельмі добраму чалавеку. Яго завуць Андрэй Парфенчык. Айцец Андрэй. Калі мы пазнаёміліся, ён быў настаяцелем парафіі ў Клецку. Было лета 2011 года, мяне толькі выпусцілі з-пад варты, мужа этапавалі ў калонію. І неяк вечарам мне патэлефанаваў айцец Андрэй. Я спачатку не магла зразумець, навошта спатрэбілася клецкаму святару, калі не маю дачынення да праваслаўя. А ён тэлефанаваў проста падтрымаць. ён маліўся за палітвязняў разам са сваімі прыхаджанамі ў храме. Прывозіў мне фермерскую гародніну і садавіну ад сваіх прыхаджан. Пасля нашых вечаровых тэлефонных размоваў я разумела, што ў мяне з'явіўся выдатны сябар, які добраахвотна ўзяў на сябе яшчэ і функцыю псіхатэрапеўта. Без яго мне было б значна цяжэй справіцца з тагачасным кашмарам».

Каментары8

Цяпер чытаюць

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі21

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі

Усе навіны →
Усе навіны

Anthropic заклікае да глабальнай паўзы ў распрацоўцы ШІ, папярэджваючы пра рызыку «самаўдасканалення»9

Самы дарагі дом у Беларусі ў маі прадалі за 1,8 мільёна даляраў

Тэлефонныя махляры прымусілі 19‑гадовую мінчанку раздзецца перад камерай 10

Беларуска ў 29 гадоў перажыла ішэмічны інсульт9

Лабавое сутыкненне ў Магілёўскім раёне: чатыры чалавекі ў бальніцы

У Новарасійску пасля атакі ўкраінскіх беспілотнікаў гарыць нафтаперавалачны комплекс3

Еўрапейскія лідары і Зяленскі выставілі Пуціну пяць умоў27

Расійскі мільярдэр пабудуе ў Беларусі новы завод9

Скасаваныя ахоўныя зоны палаца Патоцкіх і замка Сапегаў у Высокім. На іх тэрыторыі пабудуюць басейн «Нырэц»5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі21

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць