Грамадства2323

Муфтый Шабановіч: Пра мячэць у гонар Кадырава ў Брэсце яшчэ рана казаць

Муфцій мусульманскага рэлігійнага аб’яднаньня ў Беларусі Абу-Бекір Шабановіч сказаў Свабодзе, што пакуль няма дамоўленасьці з кіраўніцтвам Чачні пра будаўніцтва ў Берасьці мячэці, якую могуць прысьвяціць Рамзану Кадыраву.

Муфцій Абу-Бекір Шабановіч на адкрыцьці мячэці ў Менску, 2016 год

Раней у інтэрвію «Чечня сегодня» Абу-Бекір Шабановіч сказаў, што «ідуць перамовы паміж адміністрацыямі нашых прэзыдэнтаў» і што мусульмане Беларусі просяць дапамогі ў будаўніцтве мячэці ў Берасьці, дзе «жыве многа братоў і сясьцёр з Чачні».

«Мы чакаем дапамогі ў будаўніцтве мячэці ў Берасьці, і мы гатовыя прысьвяціць такі аб’ект братам, героям Расеі, ці Ахмату, ці Рамзану Кадыраву, яны заслугоўваюць гэтага», — заявіў выданьню Абу-Бекір Шабановіч.

Карэспандэнту Свабоды муфцій паведаміў, што рашэньне пра ўзьвядзеньне мячэці ў Берасьці яшчэ не прынятае. Ён цьвердзіць, што ніколі не казаў, што ў Берасьці зьбіраюцца пабудаваць мячэць імя Рамзана Кадырава, як пішуць у інтэрнэце.

«Дзякуй богу, калі гэта спраўдзіцца, але ж пакуль такой дамоўленасьці з кіраўніцтвам Чачні не было. Пра гэта яшчэ рана гаварыць, бо я ня маю грошай. Гэта пакуль пошукі».

Абу-Бекір Шабановіч сказаў, што мячэць у Берасьці патрэбная, бо людзі там праводзяць пятнічную малітву на вуліцы.

«Мы шукаем інвэстараў, тых, хто дапаможа нам вырашыць гэтае складанае пытаньне. Гэта будзе імя Кадыравых, шэйхаў, ці Арабскіх Эміратаў, ці Саудаўскай Арабіі, — казаць рана. Мы яшчэ шукаем, хто можа дапамагчы пабудаваць, каб людзі не на вуліцы, не па дварах маліліся ў пятніцу, калі трэба выконваць абавязковую калектыўную малітву», — сказаў муфцій.

Абу-Бекір Шабановіч сустракаўся з дарадцам Рамзана Кадырава, муфціем Чачні Салах-Хаджы Межыевым — абмяркоўваў пляны супрацоўніцтва.

«Я яшчэ шукаю дапамогі, каб зрабіць мэмарыяльны комплекс на нашым былым мізары (мусульманскіх могілках) у Менску, паставіць там помнікі.

І няма пытаньня, «што вам патрэбна?» А выплыла пытаньне, як нешта смажанае-смаленае, «мячэць імя Кадырава»».

Абу-Бекір Шабановіч адзначыў, што ў Беларусі 25 мусульманскіх грамадаў і толькі 12 малітоўных дамоў і мячэцяў.

«Некаторыя ніякага куточку ня маюць. Я павінен шукаць і прасіць, каб хоць нейкі невялічкі малітоўны дом зрабіць. Вось гэта вялікая праблема.

Мы самі ня можам гэта адолець. Менскую саборную мячэць будавалі цягам 12 гадоў. За свае грошы не змаглі пабудаваць, я таксама езьдзіў па сьвеце, стаяў на каленях і прасіў дапамогі, каб дабудаваць саборную мячэць. Дзякуй богу, што адгукнуліся браты па мазгабу (так называюцца ў ісламе багаслоўска-прававыя кірункі) і дапамаглі дабудаваць».

Многа чачэнцаў, якія апынуліся ў Берасьці, сьцьвярджалі, што ўцякалі з Чачні ад рэжыму Рамзана Кадырава. Беларускі праваабаронца казаў Свабодзе, што яму даводзілася чуць ад уцекачоў папярэджаньні, што ў Берасьці прысутнічаюць агенты Кадырава.

Каментары23

Цяпер чытаюць

65‑гадовага гамельчука асудзілі за спробу дыверсіі на чыгунцы і здраду дзяржаве. Што вядома?4

65‑гадовага гамельчука асудзілі за спробу дыверсіі на чыгунцы і здраду дзяржаве. Што вядома?

Усе навіны →
Усе навіны

У Новарасійску пасля атакі ўкраінскіх беспілотнікаў гарыць нафтаперавалачны комплекс3

Еўрапейскія лідары і Зяленскі выставілі Пуціну пяць умоў27

Расійскі мільярдэр пабудуе ў Беларусі новы завод9

Скасаваныя ахоўныя зоны палаца Патоцкіх і замка Сапегаў у Высокім. На іх тэрыторыі пабудуюць басейн «Нырэц»5

Прарасійскія партыі прайгралі ў Арменіі, партыя Пашыняна атрымае 60% месцаў у парламенце25

Фармвытворцы абяцаюць новыя магутныя лекі для зніжэння дрэннага халестэрыну1

Змяніўся аэрапорт для замежных візітаў Зяленскага — цяпер гэта не ў Польшчы12

Трамп — Ірану: Вы адстралялі свае ракеты, дастаткова. Вяртайцеся за стол і заключайце здзелку4

Іран запусціў балістычныя ракеты па Ізраілі пасля ўдару Ізраіля па Бейруце

больш чытаных навін
больш лайканых навін

65‑гадовага гамельчука асудзілі за спробу дыверсіі на чыгунцы і здраду дзяржаве. Што вядома?4

65‑гадовага гамельчука асудзілі за спробу дыверсіі на чыгунцы і здраду дзяржаве. Што вядома?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць