Сонечнай нядзельнай раніцаю 22 лютага на Юбілейнай плошчы натоўп разявакаў назірае за бел-чырвона-белым сцягам, што лунае над вуліцай Кальварыйскай. Стаю з малой у вазку і я.
Сонечнай нядзельнай раніцаю 22 лютага на Юбілейнай плошчы натоўп разявакаў назірае за бел-чырвона-белым сцягам, што лунае над вуліцай Кальварыйскай. Стаю з малой у вазку і я.«Ужо суткі вісіць», — па-змоўніцку паведамляе мне валасаты юнак.
Тым часам пад’язджае пажарная машына з доўгай лесвіцай. Купка міліцыянтаў, чамусьці з аўтаматамі, работнікаў МЧС і колькі людзей у цывільным жмурацца, ці то на зыркае сонца, ці на бялютка-пунсовы сцяг у сінім небе.
Па-будзённаму, дзелавіта, выбралі маладзейшага міліцыянта, які спакойна, без страхоўкі палез у тое неба да сцягу. Цікаўных пабольшала.
Што яшчэ можа весяліць нашых людзей у нядзельную раніцу, як не грамадзкі непарадак?
Каментары пакупнікоў з гарэлачнага аддзелу і каля кіёску «Белсаюздруку» супадалі — вось жа, нехта яшчэ й сцягі вешае... Маўляў, ёсць у некага ахвота. А вось у краме, пры касах, меркаванні людзей рэзка падзяліліся. Варта было аднаму дзядзьку буркнуць нешта нядобрае ў адрас тых, хто вешае сцягі, як касіркі й прадавачкі на яго наваліліся. Чамусьці клялі Маскву. Нашы сцягі, кажуць, ужо даўно час вывешваць, бо цэны растуць, заробкі мізарнеюць, а хто гэтага не разумее — сам прыдурак!
Тым часам сцяг ужо знялі. Радыя добраму надвор’ю і прыгодзе без рызыкі, міліцыянты незласліва камэнтавалі, як спрытна той сцяг быў закінуты на дрот над вуліцай. «Я ж табе казаў! Во як яны робяць, з дротам і грузам», — казаў астатнім старэйшы. Сцяг быў акуратна згорнуты.
-
Статкевіч: Для Беларусі можа стварыцца такая сітуацыя, што ўсе дзяржавы вакол нас будуць мець ядзерную зброю
-
Стаўка большая, чым жыццё: што азначае ліст Зяленскага Пуціну
-
Палітвязень Кім Самусенка параўнаў свет на моманты яго пасадкі і вызвалення: Усё нядрэнна для еўрапейскай цывілізацыі, а значыць, і для беларусаў
Цяпер чытаюць
«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі
Каментары