Грамадства2525

Хлопец, які размаляваў Пушкіна чырвонай фарбай, ужо на Валадарцы. Ці прызнаюць яго палітвязнем?

Стала вядома, што маладафронтаўца Піліпа Шаўрова з ізалятара часовага ўтрымання на Акрэсціна перавялі ў СІЗА на Валадарскага. Пра гэта «НН» паведаміў Павел Севярынец.

Піліп Шаўроў. Фота з facebook.com.

Піліп Шаўроў затрыманы ў рамках крымінальнай справы за «крывавыя» рукі расійскаму паэту Пушкіну, а таксама намаляванае графіці «Свабоду Севярынцу».

Шаўроў сам прыйшоў у міліцыю і паведаміў пра гэты ўчынак. У выніку яму была абраная мера стрымання — знаходжанне пад вартай.

Расследаванне вядзецца па артыкуле 339 ч.1 КК «Хуліганства». Пакуль дакладна не вядома, ці прад’яўлена Піліпу абвінавачанне па гэтым артыкуле. Паводле гэтага артыкулу хлопцу можа пагражаць ад штрафа да 3 гадоў зняволення.

«НН» пацікавілася ў праваабаронцы з «Вясны» Валянціна Стэфановіча, ці прызнаюць Шаўрова палітвязнем?

«Мы чакаем прад’яўлення абвінавачання. Можа быць шмат варыянтаў развіцця падзеяў, нават што яго выпусцяць на волю. Абвінавачанне могуць не прад’яўляць цягам дзесяці дзён. Шмат будзе залежыць ад таго, па якім артыкуле будзе прад’яўлена абвінавачанне. Самы непажаданы варыянт — гэта артыкул 339 ч.1. Гэта дазваляе ўзяць Піліпа пад варту ў СІЗА. Калі будзе прад’яўлена «Апаганьванне маёмасці», то там санкцыі не прадугледжваюць узяццё пад варту.

Калі абвінавачанне будзе па «Хуліганстве», то мы, вядома, з гэтым згодныя не будзем. Я асабіста не лічу, што гэта хуліганства, і не лічу, што за такія ўчынкі чалавека варта трымаць у турме. Я не ведаю, што ён кажа і як матывуе свае дзеянні, але магу меркаваць, што гэта быў перформанс супраць так званай «паглыбленай інтэграцыі», а помнік Пушкіну быў абраны як сімвал «рускага свету». У такім кантэксце мы будзем прызнаваць яго палітычным вязнем і патрабаваць яго вызвалення», — сказаў Валянцін Стэфановіч.

Каментары25

Цяпер чытаюць

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Усе навіны →
Усе навіны

Па Магілёве курсіраваў аўтобус з вялікай дзіркай у падлозе3

«Спадзяюся, але не факт, што паступлю»: абітурыентка, якая здала ўсе іспыты на 100 балаў16

Беларускі шахцёр пайшоў у IT. А пасля кінуў працу і стварае свой брэнд карамелі3

Такога дзіцячага садка вы яшчэ не бачылі. Яго спраектаваў лаўрэат «архітэктурнага Нобеля»9

Выйшаў зборнік турэмных эсэ Мікалая Статкевіча

Грунвальдскі музей адказаў на просьбу беларусаў паставіць на полі бел-чырвона-белы сцяг27

Парламент Францыі прыняў закон аб эўтаназіі, нягледзячы на супраціў многіх дэпутатаў3

Зяленскі прапанаваў Сяргея Карэцкага на пасаду прэм'ера Украіны2

Чаму кароткая праграма пральнай машыны не найлепшы выбар3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць