Улада5959

Севярынец: Атрымліваць пасведчанне кандыдата з рук Ярмошынай? Мой адказ — не

Лідар БХД Павел Севярынец патлумачыў у фэйсбуку, навошта апазіцыя праводзіць праймерыз і абірае адзінага кандыдата.

Павел Севярынец. Фота Надзеі Бужан

Ён прывёў тры аргументы.

Па-першае, Севярынец мяркуе, што абранне адзінага лідара дапаможа нарошчванню сілы.

«Лукашэнка, Расія, Захад маюць рычагі і інстытуты, каб уплываць на лёс Беларусі. Беларускі народ не мае. Апазіцыя раздробленая, у жалю вартым стане. Народнае галасаванне здольнае даць адзінства і сілу, адчуванне еднасці і натхненне, — піша палітык. — Сёння Слонім прагаласаваў так. Заўтра Маладзечна гэдак. А ты чуў, што апазіцыя сказала ў Гомелі?»

Другі тэзіс датычыць патэнцыялу пратэстаў на выпадак расійскай агрэсіі. «Пакуль апазіцыя — дзясятак гаварашчых галоваў, кожная са сваёй адзінай праўдай, дае проста ўзаемавыключны інфармацыйны шум. Патрэбны адзіны, альбо прынамсі больш гучны голас. Кампанія дае такую магчымасць», — пераконвае ён.

Па-трэцяе, Севярынец кажа пра тое, што трэба «ламаць сістэму фальсіфікацый».

«Першае патрабаванне — адстаўка Ярмошынай. Масавы ціск. Атрымліваць пасведчанне кандыдата з рук чалавека, які сфальшаваў усё, што магчыма? Мой адказ — не», — мяркуе ён.

А наступным этапам, маўляў, будзе патрабаванне няўдзелу Лукашэнкі ў выбарах. «Патэнцыял кампаніі — мільёны беларусаў», — пераконвае Севярынец.

Каментары59

Цяпер чытаюць

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Усе навіны →
Усе навіны

Дзмітрый Мядзведзеў апублікаваў здзеклівае віншаванне з Днём Расіі32

«Большая частка сядзіць сумленна, але ціха». Павел Вінаградаў пра палітвязняў, чые прозвішчы невядомыя5

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў44

Як замяніць старыя сапсаваныя аўтамабільныя нумары на новыя4

Шакіра — першая спявачка, якая выступіла на чатырох чэмпіянатах свету1

Таленавітага беларускага харэографа злавілі ў Пецярбургу з наркотыкамі10

У Расіі прыпынілі продаж самага папулярнага красовера «Белджы»2

Сям'я схадзіла ў мінскі аквапарк, а цяпер хоча вярнуць грошы2

Школы і гімназіі сёння пачынаюць прыём дзяцей у першыя класы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць