Улада1111

Лукашэнка пра адносіны з ЗША: Перыяд холаду скончыўся

Перыяд холаду ў беларуска-амерыканскіх адносінах скончыўся. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння журналістам у час наведвання Добрушскай папяровай фабрыкі «Герой працы», перадае БЕЛТА.

Нагадаем, што 1 лютага Мінск наведаў дзяржсакратар ЗША Майк Пампеа.

«Я не скажу (шчыра адзначу), што амерыканцы ў нас такія ўжо вялікія сябры. Але перыяд вось гэтага холаду, калі мы глядзелі адзін на аднаго праз нейкую амбразуру, жалезабетонную тоўстую сценку, скончыўся. І нікому не трэба ў гэтым кірунку стагнаць, перажываць і галасіць. Мы наладжваем адносіны з найвялікшай імперыяй — вядучай краінай свету», — заявіў Лукашэнка.

«У Расіі занепакоіліся. А што, мы больш зрабілі з Амерыкай, чым Расія? Вы паглядзіце: яны «ўзасос» з імі імкнуцца пацалавацца. Не атрымліваецца, праўда. Мы што, перажываем? Мы радуемся за іх, калі яны абдымаюцца і цалуюцца. Тут цэлы нейкі скандал паднялі: ах, прыехаў дзяржсакратар! — адзначыў Лукашэнка. — Так, прыехаў. І я не хаваў, я вам намякнуў, што ў нас завочна даўнія адносіны. Калі рассакрэціць ўсе матэрыялы, то свет нам апладзіраваць будзе. Мы з Пампеа, калі ён быў дырэктарам ЦРУ, вялі тут найсур'ёзнейшыя аперацыі. Яны да нас звярталіся, давалі нам інфармацыю. Мы затрымлівалі тут з ядзернымі матэрыяламі на мяжы людзей. І без іх затрымлівалі. А ў іх гэта пытанне нумар адзін».

Каментары11

Цяпер чытаюць

65‑гадовага гамельчука асудзілі за спробу дыверсіі на чыгунцы і здраду дзяржаве. Што вядома?4

65‑гадовага гамельчука асудзілі за спробу дыверсіі на чыгунцы і здраду дзяржаве. Што вядома?

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскі мільярдэр пабудуе ў Беларусі новы завод9

Скасаваныя ахоўныя зоны палаца Патоцкіх і замка Сапегаў у Высокім. На іх тэрыторыі пабудуюць басейн «Нырэц»5

Прарасійскія партыі прайгралі ў Арменіі, партыя Пашыняна атрымае 60% месцаў у парламенце25

Фармвытворцы абяцаюць новыя магутныя лекі для зніжэння дрэннага халестэрыну1

Змяніўся аэрапорт для замежных візітаў Зяленскага — цяпер гэта не ў Польшчы12

Трамп — Ірану: Вы адстралялі свае ракеты, дастаткова. Вяртайцеся за стол і заключайце здзелку4

Іран запусціў балістычныя ракеты па Ізраілі пасля ўдару Ізраіля па Бейруце

Гендырэктарка «Камволя» наракае, што беларусы мала працуюць — а трэба як эфіопы і індзійцы26

Чарговы беларускі хакеіст заключыў кантракт з клубам НХЛ

больш чытаных навін
больш лайканых навін

65‑гадовага гамельчука асудзілі за спробу дыверсіі на чыгунцы і здраду дзяржаве. Што вядома?4

65‑гадовага гамельчука асудзілі за спробу дыверсіі на чыгунцы і здраду дзяржаве. Што вядома?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць