Свет11

ЗША не выключаюць паставак газу ў Беларусь праз Літву

Злучаныя Штаты Амерыкі (ЗША) спадзяюцца ў будучыні пастаўляць газ Беларусі, карыстаючыся Клайпедскім тэрміналам звадкаванага прыроднага газу (ТЗПГ), заявіў новы пасол ЗША ў Літве Роберт Гілкрыст, піша Delfi.

Урад Літвы сцвярджае, што гатова дапамагчы Мінску дамагацца альтэрнатывы імпарту з Расіі, аднак аналітыкі папярэджваюць, што ў кантраляванага Масквой «Газпрома» ёсць рычагі, каб блакаваць канкурэнцыю ў Беларусі.

«Я быў бы рады бачыць, што праз Клайпеду ішоў звадкаваны прыродны газ, які трапляў бы на рынак Літвы, а, магчыма, і ў Беларусь», — сказаў пасол ЗША ў інтэрв'ю BNS.

Гілкрыст сказаў, што абмеркаваў гэтае пытанне ў Вашынгтоне з прадстаўнікамі Дзярждэпартамента ЗША, збіраецца абмеркаваць гэтую тэму і на сустрэчах у літоўскім урадзе.

На пытанне BNS, ці вядуцца зараз канкрэтныя перамовы аб пастаўках газу ў Беларусь, пасол ЗША адказаў, што гэта даволі новая ідэя, але ёсць спадзеў на вынік. «На мой погляд, надзея сапраўды ёсць. Сакратар [Майк Пампеа] быў там [у Мінску] паўтары тыдні таму. Таму я думаю, што ўсё гэта новае, але я ўжо ведаю, што ЗША гэтым цікавяцца і што пра гэта пойдзе гаворка на сустрэчах ва ўрадзе, якія адбудуцца ў мяне ў найбліжэйшыя дні», — сказаў Гілкрыст.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку6

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Усе навіны →
Усе навіны

Парламент Францыі прыняў закон аб эўтаназіі, нягледзячы на супраціў многіх дэпутатаў3

Зяленскі прапанаваў Сяргея Карэцкага на пасаду прэм'ера Украіны2

Чаму кароткая праграма пральнай машыны не найлепшы выбар3

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы12

Дзікія коні ў Валожынскім раёне хаваюцца ад спёкі на аўтобусным прыпынку ВІДЭА5

Дзяўчынка дапамагала бацьку секчы дровы, і гэта каштавала ёй двух пальцаў7

Ад удару дронам загінуў галоўны інжынер Запарожскай АЭС

Зяленскі адстаўляе папулярнага маладога міністра абароны. У таго не было ўзаемаразумення з Сырскім34

У Крыме п'яная расійская паліцэйская насмерць збіла беларуса — і ўцякла з месца аварыі11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку6

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць