Улада22

Лукашэнка заявіў пра небяспеку мер барацьбы з пандэміяй для эканомікі ЕАЭС

Меры па барацьбе з распаўсюджваннем каранавіруса могуць разбурыць эканамічную аснову Еўразійскага эканамічнага саюза, лічыць Аляксандр Лукашэнка. Такую заяву ён зрабіў на саміце ЕАЭС, які прайшоў у анлайн-фармаце, перадае БелТА.

У якасці прадмета размовы Лукашэнка прапанаваў тэму забеспячэння стабільнасці і спакою ў грамадстве, недапушчэння размывання асноў ЕАЭС з-за імкнення ў першую чаргу засцерагчы ад небяспекі толькі сябе. «Калі мы не аб'яднаем намаганні, то заўтра будзем аднаўляць парушаныя эканамічныя сувязі, і на гэта пойдзе шмат часу, грошай і працы», — упэўнены Лукашэнка.

Паводле яго слоў, тое, што цяпер адбываецца ў свеце, пацвярджае выказаныя засцярогі: вірус разбурае жыцці і сем'і, уносіць сумятню ў работу рынкаў, вядзе да спынення цэлых галін, сур'ёзна ўплывае на стан спраў у нафтавай сферы.

«Аднабаковыя дзеянні дзяржаў паставілі пад пагрозу гандлёвыя адносіны, кааперацыйныя ланцужкі, працоўную міграцыю. Адсутнасць каардынацыі намаганняў узмацняе гэтыя негатыўныя фактары. Таму эгаістычныя рашэнні, якія прымаюцца без аглядкі на наступствы як мінімум у адносінах да бліжэйшых партнёраў, стратэгічна не будуць мець поспеху. У сённяшняй сітуацыі толькі дзякуючы з'яднанасці і рашучасці мы зможам даць рады пандэміі і яе наступствам», — заявіў Лукашэнка.

Ён заклікаў рашуча дзейнічаць разам, разлічваць не толькі на бягучае развіццё сітуацыі, але і на перспектыву, прадумаць фарміраванне ўласнага рэгіянальнага «пояса бяспекі» шляхам паскарэння стварэння імпартазамяшчальных вытворчасцей і лакалізацыі на тэрыторыі саюза крытычна важных галін. «Акрамя таго, нам патрэбны супольныя механізмы рэагавання на глабальныя крызісы новага роду — эпідэмічныя, супольныя нормы і планы дзеянняў у надзвычайных сітуацыях у мэтах змяншэння рызык», — лічыць Лукашэнка.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Як прайшоў канцэрт Макса Каржа ў Стамбуле. Туды даехала нават былая прапагандыстка9

Як прайшоў канцэрт Макса Каржа ў Стамбуле. Туды даехала нават былая прапагандыстка

Усе навіны →
Усе навіны

Стаўка большая, чым жыццё: што азначае ліст Зяленскага Пуціну21

Дэлегатка КР Мамаева: Адно з абвінавачванняў, што я перасылала скрыншоты ўнутранай перапіскі спісу іншым асобам15

У Маскве на дах дома паставілі ЗРК «Панцыр»7

Дэлегатцы КР Аляксандры Мамаевай вынеслі вотум недаверу ў яе ж фракцыі16

Вольга Такарчук выказалася пра Ціханоўскага: «Ён знік, таму што тут абасраўся. І трэба было неяк ратаваць сітуацыю»56

Мінскі каршэрынг прапанаваў легендарную «капейку»5

Зяленскі назваў масіраваную атаку на Пецярбург адказам на адмову завяршыць канфлікт паміж Расіяй і Украінай2

На вайне ва Украіне паранілі палітыка, экс-дэпутата Алега Цягнібока

Беларускамоўнага шматдзетнага бацьку з Мінска судзілі па палітычнай крыміналцы4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як прайшоў канцэрт Макса Каржа ў Стамбуле. Туды даехала нават былая прапагандыстка9

Як прайшоў канцэрт Макса Каржа ў Стамбуле. Туды даехала нават былая прапагандыстка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць