Улада33

Праваабаронца Алег Волчак падаў пазоў на «Совбелію»

31 сакавіка праваабаронца Алег Волчак падаў пазоў б абароне гонару і годнасці ў дачыненні да газеты «СБ — Беларусь сегодня» ў суд Савецкага раёна Мінска.

А.Волчак патрабуе абвяржэння інфармацыі, прыведзенай у артыкуле пад назвай «Много у нас диковин, каждый чудак — Бетховен» у нумары «СБ» за 6 сакавіка 2009 года.

Артыкул напісаны ў форме фельетона і распавядае пра беларускіх праваабаронцаў. Апрача Волчака ў ім фігуруе праваабаронца з Салігорска Яна Палякова, якая скончыла жыццё самагубствам у ноч на 7 сакавіка.

У матэрыяле, у прыватнасці, апісаны інцыдэнт, які адбыўся з А.Волчакам восенню 2003 года.
«Удзельнік дробязнай прыдарожнай валтузні — не падзяліў парковачнае месца! — праваабаронца Алег Волчак рухава аббегаў рэдакцыі мінскіх газет з горкай скаргай, што на яго, сярод белага дня, на скрыжаванні (!), напалі супрацоўнікі спецслужбаў (!!), узброеныя кастэтамі (!!!), і што гэта была, без сумнення, помста за яго вельмі праваабарончую дзейнасць (!!!!)», — сцвярджае аўтар артыкула Ксенафонт Суперфасфатаў.

«Сапраўды, — пацвярджае Волчак, — 24 верасня 2003 года невядомы мне грамадзянін у адказ на мае заўвагі аб тым, што ён стварыў аварыйную сітуацыю, прымусіўшы мяне выехаць на сустрэчную паласу, нанёс мне два мэтанакіраваныя ўдары ў твар. У руцэ грамадзяніна быў металічны прадмет. Ад другога ўдару я ўхіліўся. Той, хто нападаў, парваў мне пінжак і пакінуў месца злачынства. Я выклікаў міліцыю і хуткую дапамогу і звярнуўся ва УУС Савецкага раёна Мінска з заявай аб прыцягненні да адказнасці вінаватага».

Пры гэтым А.Волчак падкрэслівае, што ў яго заяве аб распачынанні крымінальнай справы не было ні слова пра тое, што абвінавачаны з’яўляецца супрацоўнікам спецслужбаў і што яго дзеянні — помста за праваабарончую дзейнасць.

«Такім чынам, па віне адказчыка было не толькі дапушчана скажэнне фактаў, гэта было зроблена ў зневажальнай для мяне форме», — лічыць праваабаронца.

А.Волчак патрабуе абвяржэння апублікаваных у газеце звестак і спагнання з рэдакцыі газеты «СБ — Беларусь сегодня» грашовай кампенсацыі за маральны ўрон у 70 млн. рублёў.

Пры гэтым, зазначае ісцец, у рэдакцыі яму заявілі, што Ксенафонт Суперфасфатаў у штаце газеты не працуе. «Няма такога чалавека і сярод пазаштатных супрацоўнікаў газеты, з чаго я дапускаю, што гэта псеўданім кагосьці са штатных супрацоўнікаў газеты», — лічыць Волчак.

Каментары3

Цяпер чытаюць

«Я пачула крык: «Дапамажыце, рэжуць!». Падрабязнасці трагедыі, дзе хлопец забіў 24‑гадовую дзяўчыну1

«Я пачула крык: «Дапамажыце, рэжуць!». Падрабязнасці трагедыі, дзе хлопец забіў 24‑гадовую дзяўчыну

Усе навіны →
Усе навіны

Пасол Украіны па пытаннях Беларусі: Пазіцыя Ціханоўскай дакладна не пацыфісцкая6

У кароткі спіс прэміі Багушэвіча ўвайшлі не толькі кнігі, але і падкасты і відэапраграмы, у тым ліку «Сармацкі вус»3

Тыкток захапіў мем з манга. У чым сэнс?3

У Расіі ўдзельнік «СВА» забіў былую жонку і яе дачку13

«У нас мізэрная колькасць тых, хто бярэ свабодныя дыпломы». Чыноўніца Мінздароўя пракаментавала адмену платнага навучання ў медыцынскіх ВНУ2

Самы дарагі дом у Мінскай вобласці прадалі за 1,2 мільёна даляраў

Wizz Air абяцае інтэрнэт ад Starlink на сваіх рэйсах з 2027 года1

На філфаку БДУ людзі зноў сталі ў чаргу2

Ці могуць мінскія школьнікі бясплатна карыстацца грамадскім транспартам падчас летніх канікул?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я пачула крык: «Дапамажыце, рэжуць!». Падрабязнасці трагедыі, дзе хлопец забіў 24‑гадовую дзяўчыну1

«Я пачула крык: «Дапамажыце, рэжуць!». Падрабязнасці трагедыі, дзе хлопец забіў 24‑гадовую дзяўчыну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць