Улада66

Скрабец назваў партыю «Свабода»

Устаноўчая канферэнцыя Сацыял-дэмакратычнай партыі «Свабода» адбудзецца ў верасні.

Пра гэта БелаПАН паведаміў лідэр аргкамітэта па стварэнні партыі Сяргей Скрабец.

«Два вясновыя месяцы і лета аргкамітэт будзе працаваць у рэгіёнах і ў Мінску, каб на момант правядзення ўстаноўчай канферэнцыі ў партыі было прыблізна 1,5 тыс. чалавек», — паведаміў ён.

Паводле слоў С.Скрабца, на наступным тыдні аргкамітэт партыі будзе хадайнічаць аб сваім уваходжанні ў Еўрапейскую кааліцыю.

У яе цяпер уваходзяць аргкамітэты па стварэнні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада) і Партыі свабоды і прагрэсу, а таксама зарэгістраванае ў Чэхіі маладзёжнае аб'яднанне «Малады фронт».

Палітык паведаміў, што ў рэгіёнах партыю прадстаўляюць людзі малавядомыя. «Мы не пераманьваем актывістаў з іншых партый або вядомых палітыкаў. Мы робім стаўку на прадстаўнікоў моладзі і бізнесу», — сказаў ён.

С.Скрабец зазначыў, што партыя незалежна ад таго, будзе яна зарэгістравана ці не, возьме ўдзел у чарговых прэзідэнцкіх выбарах. «На пачатак выбарчай кампаніі мы разлічваем сабраць тысячу актыўных чалавек, якія былі б навучаныя збору подпісаў. Адзін чалавек 100 подпісаў сабраць за месяц здолее. Таму разлічваем сабраць 100 тысяч подпісаў, неабходных для рэгістрацыі кандыдатам у прэзідэнты», — сказаў ён.

Нагадаем, у пачатку сакавіка С.Скрабец заявіў пра выхад з Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады, якую ўзначальвае Станіслаў Шушкевіч.
«Калі людзі не знаходзяць агульнай мовы, ім лепш разысціся. У мяне рознагалоссі з Шушкевічам як у тургенеўскіх «Бацьках і дзецях». Са мной у партыю прыйшла група маладых. Мы жадалі больш актыўнай, я б нават сказаў экстрэмальнай працы, але асцярожная і пасіўная пазіцыя кіраўніцтва партыі па парламенцкіх выбарах, па будучых прэзідэнцкіх выбарах, па міжнароднай працы нас не задавальняла», — пракаментаваў палітык сваё рашэнне.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Усе навіны →
Усе навіны

Па Магілёве курсіраваў аўтобус з вялікай дзіркай у падлозе3

«Спадзяюся, але не факт, што паступлю»: абітурыентка, якая здала ўсе іспыты на 100 балаў16

Беларускі шахцёр пайшоў у IT. А пасля кінуў працу і стварае свой брэнд карамелі3

Такога дзіцячага садка вы яшчэ не бачылі. Яго спраектаваў лаўрэат «архітэктурнага Нобеля»9

Выйшаў зборнік турэмных эсэ Мікалая Статкевіча

Грунвальдскі музей адказаў на просьбу беларусаў паставіць на полі бел-чырвона-белы сцяг27

Парламент Францыі прыняў закон аб эўтаназіі, нягледзячы на супраціў многіх дэпутатаў3

Зяленскі прапанаваў Сяргея Карэцкага на пасаду прэм'ера Украіны2

Чаму кароткая праграма пральнай машыны не найлепшы выбар3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць