Культура

Аб'ект мастацтва

У мастацкай галерэі «Універсітэт культуры» адкрылася беларуска-італьянская выстава Аб’ектны жывапіс/Pittura Oggettuale з удзелам Сяргея Ждановіча і Дзяніса Барсукова.

У мастацкай галерэі «Універсітэт культуры» адкрылася беларуска-італьянская выстава Аб’ектны жывапіс/Pittura Oggettuale. Выставовы праект аб’яднаў выпускнікоў італьянскага інстытута мастацтва Gubbio, Беларускай Акадэміі мастацтваў і БДУ (факультэт культуры і мастацтва).

Удзельнікі: Самуэле Вентані (аб’екты з джынсу і палатна), Сяргей Ждановіч (фота), Дзяніс Барсукоў і Павал Кастусік (жывапіс) ды іншыя.

Самуэле Вентані працуе ў тэхніцы, якая вызначаецца як «аб’ектны жывапіс». Яго выразным сродкам з’яўляецца колер, дыяпазон якога бязмежны. На пытаньне, ці адчуў розніцу паміж беларускай і італьянскай джынсой Самуэле адказвае: «То ж бо, джынса — вельмі інтэрнацыянальны матэрыял, і калі ёсць нейкія адрозненні, дык яны нязначныя, я наадварот стараюся знайсці хутчэй падабенства, мая зброя — універсалізм матэрыялу». Калі італьянскія мастакі хіляцца да ўніверсалізму і стараннага вывучэння структуру аб’екта, дык беларусы занятыя вывучэннем прасторы і спецыфікай адметнага месца. Фотамастак Сяргей Ждановіч выставіў трыпціх «Дэжа-вю», дзе пасля мантажу і налажэння пазнаюцца менскія абрысы. «Мне было цікава глядзець, як безупынна мяняецца Менск, нават яго цэнтральная, на першы погляд непарушная, частка, — кажа Сяргей. — Я прыходзіў на адно і тое ж месца (напрыклад на праспекце Незалежнасці) і здымаў, узрушаны зменамі якія там адбыліся. Потым накладаў здымкі. І атрымалася, што быццам бы адно і тое месца падобнае і непадобнае да сябе. Думаю, што адметнасць Менску ў яго няспынных зменах».

Выстава ў Палацы Рэспублікі будзе працаваць да 11 красавіка.

Каментары

Цяпер чытаюць

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА8

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА

Усе навіны →
Усе навіны

У цэнтры Гродна пабачылі лісу са здабычай у зубах ВІДЭА

Эпоха танкаў завяршаецца. Як і чаму Украіна хоча вярнуць іх на поле бою12

БелАЗ прэзентаваў першы ў свеце 220‑тонны самазвал на ЗПГ2

У візавыя цэнтры Польшчы будуць запісваць па-новаму9

Беларусам збіраюцца дазволіць паляваць яшчэ на адну жывёліну1

У Мінску ёсць дзіўны пераход са святлафорам, які вядзе ў тупік. Чаму так?6

«Занадта старонні чалавек». Леаніду Судаленку патлумачылі, чаму яму не скажуць пра прычыны прызнання ягонай тыкток-старонкі «экстрэмісцкай»2

Прапагандыст Ігар Тур атрымаў «мыш ганьбы» — што гэта ўвогуле такое?6

На рынку ў Табарах пад Мінскам можна набыць скрынку бананаў усяго за 10 рублёў. Аднак гарантый няма

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА8

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць