Улада55

Жыхары Дружнага працягваюць пратэсты

Жыхары пасёлка Дружны (Мінская вобласць) накіравалі ў Адміністрацыю прэзідэнта зварот супраць будаўніцтва завода па вытворчасці пестыцыдаў.

Амаль паўтара года жыхары Дружнага вядуць кампанію супраць будаўніцтва ў рэгіёне прадпрыемства па вытворчасці сродкаў абароны раслін прадпрыемствам ЗАТ «Аўгуст‑Бел» (уласнік — расійская фірма «Аўгуст»). Рашэнне аб выдзяленні зямлі для правядзення праектных работ было прынята раённымі ўладамі. У пачатку лютага 2008 года жыхары Дружнага накіравалі ў Адміністрацыю прэзідэнта больш як тысячу подпісаў супраць будаўніцтва прадпрыемства. 22 сакавіка мінулага года ў пасёлку адбыўся несанкцыянаваны мітынг, 3 красавіка — сход з удзелам прадстаўнікоў зацікаўленых міністэрстваў і ведамстваў.

Жыхары пасёлка звярталіся ў Савет міністраў і Генпракуратуру. 28 мая 2008 года Генпракуратура вынесла афіцыйнае папярэджанне кіраўніцтву ЗАТ «Аўгуст‑Бел» і запатрабавала забяспечыць доступ грамадскасці да неабходных матэрыялаў. Аднак жыхары Дружнага дагэтуль не могуць атрымаць інфармацыю, што іх цікавіць, а будаўніцтва завода ўжо пачалося.

Як паведаміў БелаПАН актывіст грамадскай кампаніі супраць будаўніцтва завода Сяргей Абразоўскі,

жыхары Дружнага разглядаюць цяперашні ліст у Адміністрацыю прэзідэнта як апошні крок перад зваротам па дапамогу ў міжнародныя структуры.

«Нас дагэтуль мучыць адно пытанне: навошта было так старанна вывучаць грамадскую думку, каб потым яе не проста не ўлічыць, а на яе напляваць?!» — гаворыцца ў звароце.

Паводле слоў прадстаўнікоў грамадскасці Дружнага, «збываюцца горшыя апасенні ў дачыненні да будаўніцтва гэтага завода». Так, фірма «Аўгуст» абавязалася інвеставаць уласныя грошы не толькі ў будаўніцтва хімзавода, але і ў аздараўленчы цэнтр з басейнам, жылы дом, дарогі і інш. у якасці кампенсацыі за нанесены прадпрыемствам урон, але не выканала абяцанага. Паводле інфармацыі аўтараў звароту, кіраўніцтва фірмы звярнулася ў банк з просьбай аб выдзяленні крэдыту ў памеры 8 млрд. рублёў. «У супербагатай фірмы «Аўгуст» аказаліся дзіравыя кішэні», — гаворыцца ў звароце.

Інфармацыю пра будаўніцтва жыхары Дружнага вымушаны даведвацца ад будаўнікоў завода. Паводле іх звестак, узвядзенне завода вядзецца са шматлікімі парушэннямі: выкарыстоўваецца няякасны бетон, не выконваюцца тэхналагічныя працэсы, уласнік прадпрыемства «не збіраецца будаваць ачышчальныя збудаванні».

У ЗАТ «Аўгуст‑Бел» БелаПАН заявілі, што звесткі жыхароў Дружнага непраўдзівыя: ачышчальныя збудаванні на заводзе прадугледжаны, і парушэнняў пры яго будаўніцтве не дапускаецца.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім7

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім

Усе навіны →
Усе навіны

Дзмітрый Асанаў накаўтаваў венесуэльца Роджэра Гуцьерэса

Пашынян: Вырашым і выйдзем з АДКБ. Мы не дазволім, каб Лукашэнка зноў стаў нашым гарантам13

У Маскве карціну Малевіча прадалі за чатыры мільёны даляраў1

Каза ад вікінгаў і «суровая ўпарадкаванасць беларускай песні». Што пісалі пра Беларусь у прапагандысцкім часопісе часоў акупацыі19

«Дзеці пілі той самы напой». Бацькі з іншых гарадоў пра атручэнне дашкольнікаў у Барысаве10

Амерыканскага акцёра Джэймса Хэндзі пасынак зарэзаў нажом2

Трампа ўсцешыла перспектыва асабістай сустрэчы Зяленскага і Пуціна — «вельмі добрых людзей»5

Навошта Зяленскі напісаў ліст Пуціну?7

На аддаленым востраве ў Інданезіі зноў пабачылі вельмі рэдкага папугая1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім7

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць