Культура55

Купалаўскі разбудоўваць не будуць

Будынак не будзе рэканструяваны радыкальным чынам.

1 красавіка Беларуская рэспубліканская навукова‑метадычная рада па пытаннях гісторыка‑культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры прыняла канчатковае рашэнне пра лёс ўнікальнага будынка Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы.

Будынак не будзе рэканструяваны радыкальным чынам.

Пра гэта TUT.BY паведаміла начальнік архітэктурна‑рэстаўрацыйнага аддзела «Праектрэстаўрацыі», навуковы кіраўнік аб’екта Купалаўскага тэатра Людміла Іванова.

У мінулым годзе Міністэрства культуры заключыла дамову з ВРУП «Праектрэстаўрацыя», якое таксама ўваходзіць у структуру Мінкульта, на рэканструкцыю з рэстаўрацыяй будынка тэатра.

Распрацаваны праект прапануе вяртанне галоўнаму і часткова бакавым фасfдам першапачатковага, дасавецкага архітэктурнага выгляду.

У студзені эскізны праект інстытута «Праектрэстаўрацыя» з невялікімі папраўкамі быў зацверджаны на паседжанні Беларускай рэспубліканскай навукова‑метадычнай рады па пытаннях гісторыка‑культурнай спадчыны, якую ўзначальвае намеснік культуры Уладзімір Грыдзюшка.

Але праз месяц Рада зусім нечакана зацвердзіла як перспектыўную прапанову дэкана архітэктурнага факультэта БНТУ Армена Сардарава,

якое прадугледжавала прыбудову да старога будынка тэатра ультрасучаснага шклобетоннага гмаху з фасадам на праспект Незалежнасці.

Але, як сказала Людміла Іванова,

1 красавіка на паседжанні ў Мінкультуры быў канчаткова зацверджаны экскізны праект рэканструкцыі тэатра, распрацаваны «Праектрэстаўрацыяй».

За яго прагаласавалі ўсе, апроч аднаго (Армена Сардарава) сябры Рады. Студэнцкі праект архітэктурна‑ інавацыйнага цэнтра БНТУ паўторна на разгляд Рады не выстаўляўся.

Кастусь Лашкевіч, TUT.BY

Каментары5

Цяпер чытаюць

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА16

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА

Усе навіны →
Усе навіны

Пашынян: Вырашым і выйдзем з АДКБ. Мы не дазволім, каб Лукашэнка зноў стаў нашым гарантам13

У Маскве карціну Малевіча прадалі за чатыры мільёны даляраў1

Каза ад вікінгаў і «суровая ўпарадкаванасць беларускай песні». Што пісалі пра Беларусь у прапагандысцкім часопісе часоў акупацыі19

«Дзеці пілі той самы напой». Бацькі з іншых гарадоў пра атручэнне дашкольнікаў у Барысаве10

Амерыканскага акцёра Джэймса Хэндзі пасынак зарэзаў нажом2

Трампа ўсцешыла перспектыва асабістай сустрэчы Зяленскага і Пуціна — «вельмі добрых людзей»5

Навошта Зяленскі напісаў ліст Пуціну?7

На аддаленым востраве ў Інданезіі зноў пабачылі вельмі рэдкага папугая1

Уладзімір Зяленскі звярнуўся да Пуціна з адкрытым лістом, які нагадвае ўльтыматум48

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА16

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць