Беларусь мае распрацаваць комплексны план мер па падрыхтоўцы да пандэміі грыпу, паведаміла галоўная дзяржаўная санітарная доктарка Валянціна Качан.
Беларусь мае распрацаваць комплексны план мер па падрыхтоўцы да пандэміі грыпу, паведаміла галоўная дзяржаўная санітарная доктарка Валянціна Качан у інтэрв'ю АНТ.
«На сённяшні дзень няма навукова абгрунтаваных звестак, што ўжыванне свініны выклікае захворванне, — заявіла В.Качан. — Разам з тым сумесна з ветэрынарнай службай прапрацоўваюцца пытанні тых мер, якія трэба будзе прыняць у найбліжэйшым часе, калі гэта спатрэбіцца. Мы будзем назіраць за выпадкамі групавога і ўспышкавага захворвання. Безумоўна, мы прапрацоўваем зараз пытанні ў цэлым аб падрыхтоўцы комплекснага плана мер па падрыхтоўцы да пандэміі грыпу».
Успышка свінога грыпу адбылася ў Мексіцы, дзе ўжо памерлі 103 чалавекі і больш як 1.600 шпіталізаваны з сімптомамі хваробы. Вірус выяўлены ў жыхароў ЗША, Канады, Новай Зеландыі, Іспаніі, якія мелі зносіны з мексіканцамі або ездзілі ў гэтую краіну.
Паводле звестак АНТ, узмоцнены санітарны кантроль у Нацыянальным аэрапорце «Мінск» і на беларускай мяжы.
Каментары