Грамадства55

Салігорскі шахцёр Юры Корзун пратэставаў у шахце на 300-метровай глыбіні — ён адмаўляўся выходзіць

Юры Корзун. Фота з сацыяльных сетак

Ёсць інфармацыя, што шахцёр прыкаваў сябе наручнікамі да абсталявання.

«8 верасня мне споўнілася 42.

Усё свядомае жыццё я жыву пры рэжыме Лукашэнкі. Заўсёды быў апалітычны, але цяпер не магу заставацца ўбаку, — напісаў ён «УКантакце». —Усе сілавыя структуры пад яго кіраўніцтвам перавысілі свае паўнамоцтвы збіваючы, катуючы, гвалтуючы мірных пратэстоўцаў і выпадковых мінакоў, застаючыся пры гэтым беспакаранымі!

Усім нам вядома, што робіць злачынец, адчуўшы беспакаранасць! Ён паўтарае свае злачынствы з кожным разам усё больш удасканалена і жорстка. І гэта можа закрануць кожную сям'ю ў нашай краіне!

Што гэта калі не спроба адраджэнне фашызму?

Спыніць прававы дэфолт і прыступіць да мірнага дыялогу змогуць толькі рабочыя прадпрыемстваў! Больш улада не стане слухаць нікога! Так заявіў асабіста Лукашэнка.

Сёння я раблю свой выбар! Пратэст пачынаю на працоўным месцы ў забоі, гарызонт-305м. цісну STOP!!! Пакідаць шахту адмаўляюся да пачатку выканання маіх патрабаванняў».

Пасля 10:00 стала вядома, што Юрыю разрэзалі кайданкі і вынеслі яго з шахты, адправіўшы ў прыёмны пакой бальніцы.

Тым часам калона з 30 чалавек у падтрымку Корзуна рухаецца ў бок бальніцы.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Сакратар Рады бяспекі заклікаў беларусаў устрымацца ад паездак у Расію8

Сакратар Рады бяспекі заклікаў беларусаў устрымацца ад паездак у Расію

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму Крэмль не здольны спыніць паліўны крызіс у Маскве нават цаной татальнага дэфіцыту ў рэгіёнах5

У Чэхіі 23‑гадовы беларус Якаў Кудзялевіч выйшаў з комы, якая працягвалася 73 дні1

Сёння стартуе Будслаўскі фэст2

Мінскага маналітчыка асудзілі за Гаюна5

У Віцебску прадаюць будынак былога хедэра, дзе вучыўся Марк Шагал1

На Камароўцы «абясцэніліся» ягады

Пашкодзіў радзімку — атрымаў рак. Анколаг развянчаў міфы пра меланому1

Магілёвец паглядзеў у свой мабільнік: геалакацыя вызначалася як Смаленск7

Украіна ўдарыла на НПЗ у Ніжагародскай вобласці, які забяспечвае Маскву і вобласць палівам4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сакратар Рады бяспекі заклікаў беларусаў устрымацца ад паездак у Расію8

Сакратар Рады бяспекі заклікаў беларусаў устрымацца ад паездак у Расію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць