Свет44

EUobserver: Еўрасаюз можа пашырыць санкцыі на бізнэсоўцаў, звязаных з Лукашэнкам

Інтэрнэт-выданьне EUobserver паведаміла са спасылкай на неназваную крыніцу ў кіраўніцтве Эўразьвязу, што ЭЗ можа пашырыць санкцыі супраць беларускага кіраўніцтва таксама і на бізнэсоўцаў, якія «ўзбагацілі беларускага лідэра», піша Радыё Свабода.

Як піша EUobserver, Аляксандар Лукашэнка мае сямейныя сувязі як мінімум зь дзьвюма кіпрскімі фірмамі: да дзьвюх тамтэйшых кампаніяў па працы зь нерухомасьцю — Eastleigh Trading і Dana Holdings — мае дачыненьне нявестка Лукашэнкі Лілія, жонка ягонага старэйшага сына Віктара. EUobserver зьвяртае на гэта ўвагу ў сувязі з тым, што 12 кастрычніка краіны Эўразьвязу, уключна з Кіпрам, прынялі рашэньне замарозіць фінансавыя актывы кіраўніка Беларусі, калі яны будуць знойдзеныя.

Лілію Лукашэнку прызначыў дырэктарам Eastleigh Trading Вячаслаў Дудкін, былы кіраўнік аддзелу па барацьбе з карупцыяй МУС Беларусі, які ўцёк з краіны і ў 2012 годзе даў інтэрвію журналісту Паўлу Шарамету для расейскага выданьня «Коммерсантъ».

Паводле Дудкіна, фірма «выкарыстоўвалася ў махлярскіх схемах». А ўладальнік Eastleigh Trading, беларускі алігарх Уладзімір Пефціеў быў унесены ў санкцыйны сьпіс Эўразьвязу ў 2011 годзе як «ключавы фінансавы спонсар рэжыму Лукашэнкі».

Eastleigh Trading працягвала працаваць і ў 2019 годзе. Заяўлены від дзейнасьці — «холдынгавая кампанія, пакупка, рэканструкцыя і прадстаўленьне нерухомасьці ў Беларусі». Паводле аўдыту, яе акцыі належалі «выключна нерэзыдэнтам Кіпру».

Лілія Лукашэнка цяпер кіруе мастацкай галерэяй у гандлёвым цэнтры групы Dana Holdings у Менску, якую ўзначальваюць два браты-сэрбы: Боян і Нэбайша Карычы. Яны працягваюць бялградзкую бізнэс-дынастыю Карычаў, зь якой Аляксандар Лукашэнка сябруе шмат гадоў. Лілія Лукашэнка таксама была названая ў фінансавай справаздачнасьці ў 2017 годзе ў ліку «старэйшых службовых асобаў» даччынай кампаніі Dana Holdings — Dana Astra.

Dana Holdings атрымлівала кантракты на будаўніцтва высотных элітных жыльлёвых комплексаў у Менску. Нэбайша Карыч у 2019 быў асноўным акцыянэрам кіпрскага аддзяленьня фірмы.

Прэсавы прадстаўнік Dana Holdings з піяр-фірмы EM, якая месьціцца ў Лёндане, заявіў у камэнтары для EUobserver, што фірма ня мае ніякіх незаконных прывілеяў ад Аляксандра Лукашэнкі. «Гэтае цьверджаньне катэгарычна непраўдзівае. Dana Holdings… здабыла дазволы на будаўніцтва праз адкрыты, канкурэнтны працэс, у поўнай адпаведнасьці зь беларускім заканадаўствам».

Прадстаўнік Dana Holdings таксама сказаў, што Лілія Лукашэнка была простым дызайнэрам і не вярнулася на працу ў Dana Astra пасьля таго, як тры гады таму сышла ў дэкрэтны адпачынак.

EUobserver адзначае, што Кіпр робіць больш інвэстыцый у Беларусь, чым любая іншая краіна Эўразьвязу. Прынамсі 19 грамадзян Беларусі, у тым ліку бізнэсоўцы і іх сем’і, купілі кіпрскія пашпарты з 2017 па 2019 год, піша выданьне са спасылкай на інфармацыю Al Jazeera.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч36

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч

Усе навіны →
Усе навіны

«Прафесійныя спартсмены кансультуюцца са мной». Беларускі тэлекаментатар схуднеў на 50 кілаграмаў7

Ва Удмурціі адбіваюць самую масіраваную атаку БПЛА2

«Можна набыць і ананасы, і бутэлечку IPA». Беларусы ў захапленні ад асартыменту аўталаўкі4

ГУР знішчыла пускавую ўстаноўку С-400 у Крыме і РЛС1

Ці правядуць метро ў «Паўночны бераг» і як рэканструююць Даўгінаўскі тракт. Якія перамены чакаюць Цэнтральны раён сталіцы1

У камандаванні ЗША лічаць, што ўдары ў раёне Армуза вычарпалі эфектыўнасць — Axios3

Беларуска адкрыла школу для сляпых дзяцей у індыйскай глыбінцы2

Уначы Белгарад быў атакаваны беспілотнікамі1

Абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі з-за навальніц і залеў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч36

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць