Грамадства

«Пагражалі, што забяруць дзіця», — трактарыст-блогер з Хойнікаў папрасіў палітычнага прытулку ў Латвіі

Мэханізатар Яўген Васількоў з Хойніцкага раёну пасьля перасьледу ўладаў зь сям'ёй зьехаў з Беларусі.

Трактарыст-блогер з Хойнікацкага раёну Яўген Васількоў у судзе (у шэрай кашулі). Архіўнае фота.
Трактарыст-блогер з Хойнікацкага раёну Яўген Васількоў у судзе (у шэрай кашулі). Архіўнае фота

Трактарыст-блогер Яўген Васількоў распавёў «Свабодзе» пра прычыны свайго ад’езду ў Латвію. Там ён папрасіў палітычнага прытулку.

Зьяжджаць з Беларусі ён не хацеў.

«Але ў мяне не было выбару… Міліцыя склала пратакол за экстрэмізм. Пагражалі мне за тое, што я здымаю ролікі пра бардак у Хойніцкім раёне. Міліцыянты сказалі, што праз такую дзейнасьць у нас могуць забраць дзіця, якое мы ўсынавілі, бо яна сірата, і ёй няма яшчэ і пяці гадоў», — распавёў Яўген Васількоў.

У Латвіі ён атрымаў падтрымку — і ад уладаў, і ад беларускай дыяспары.

«Умовы тут нармальныя, не прападзём, я думаю. Тут, у Латвіі, сустрэўся з такімі людзьмі, ня тое, што я трактарыст, а рэжысэры, спартоўцы, адвакаты, людзі, якія зьехалі з дзецьмі… Спадзяюся, што змагу вярнуцца дахаты, хоць так бачу, што ўсё зацягнулася», — дадаў Яўген.

Тацьцяна Васількова, жонка трактарыста і блогера з Хойнікаў Яўгена Васількова каля суду. 3 жніўня 2020 году.
Тацьцяна Васількова, жонка трактарыста і блогера з Хойнікаў Яўгена Васількова каля суду. 3 жніўня 2020 году

Увосень 2020 году Яўген Васількоў праз палітыку адсядзеў «суткі», страціў працу. Пасьля выбараў ён удзельнічаў у акцыях пратэсту ў Хойніках.

У сьнежні 2020 году на Яўгена Васількова міліцыя склала пратакол за «экстрэмізм». Так міліцыя расцаніла перадрук матэрыялаў на канале «Хойнікі для жыцьця» з тэлеграм-каналу, які ў Беларусі афіцыйна прызналі экстрэмісцкім.

Яўген Васількоў жыў у вёсцы Віць Хойніцкага раёну, працаваў трактарыстам. Шырокую грамадзкасьць ён набыў пасьля роліку, у якім разважаў пра несумленныя выбары з пункту погляду вяскоўца. 3 жніўня яго затрымала міліцыя за «непадпарадкаваньне».

Яўген атрымаў па рашэньні суду 10 дзён арышту. Гэты арышт выклікаў рэзананс. Людзі пачалі акцыю дапамогі сям’і трактарыста — пералічвалі грошы, перадавалі рэчы для дзяцей.

Пазьней Яўген страціў працу. Ён удзельнічаў у акцыях пратэсту ў Хойніках, вёў youtube-каналы «Хронікі мэханізатара» і «Хойнікі для жыцьця».

У апошніх роліках аўтар блогаў засяродзіўся на безгаспадарчасьці і гібеючых вёсках у Хойніцкім раёне.

Каментары

Цяпер чытаюць

Палова Беларусі зарабляе менш за 1990 рублёў, палова — больш за 2000 рублёў1

Палова Беларусі зарабляе менш за 1990 рублёў, палова — больш за 2000 рублёў

Усе навіны →
Усе навіны

На лецішчы пад Смалявічамі знайшлі грыб дзіўнай формы. А вельмі рэзкі пах адчуваецца здалёк1

Матч паміж Англіяй і Аргенцінай прывёў да палітычнага скандалу з-за Фалклендскіх астравоў7

Ва Украіне — новы прэм'ер2

Кіраўнік ЦРУ: Сярэдняя працягласць жыцця расійскага навабранца пасля прыбыцця на поле бою — 20‑30 хвілін4

400‑тысячны артыкул апублікаваны на сайце «Нашай Нівы». А пра што былі 300-тысячны, 200-тысячны, 100-тысячны?8

Азаронак пра закрыццё беларускіх крам: Прыбралі таму, што вы гэта любілі. Мне не лянота сядзець і глядзець, дзе што прадаюць58

Ціханоўская: Калі мы не пазбавімся гэтага рэжыму, пагроза з тэрыторыі Беларусі будзе заставацца пастаяннай14

Намеснік камандуючага ўкраінскіх ВПС падаў у адстаўку праз звальненне міністра абароны2

Удзельніка «Армейскіх гульняў» з Бакштаў асудзілі па пяці палітычных артыкулах5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палова Беларусі зарабляе менш за 1990 рублёў, палова — больш за 2000 рублёў1

Палова Беларусі зарабляе менш за 1990 рублёў, палова — больш за 2000 рублёў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць