Улада

Падаў у адстаўку мэр Віцебска Вадзім Заранкін, чые абодва сыны адседзелі за пратэсты

Мэр Віцебска Вадзім Заранкін падаў у адстаўку — у сувязі з пераходам на іншую працу. Пра гэта Tut.by паведаміў 30 студзеня падчас жывой лініі з жыхарамі Віцебска кіраўнік спраў гарвыканкама Віталь Рудзеня.

Вадзім Заранкін. Фота: Алесь Пілецкі, Tut.by.

На пасадзе віцебскага мэра Вадзім Заранкін працаваў апошні дзень 29 студзеня.

Вадзім Заранкін быў віцебскім мэрам год — Лукашэнка ўзгадніў яго прызначэнне 30 студзеня 2020 года. Да гэтага Заранкін узначальваў абласны камітэт дзяржкантролю.

Заранкіну — 57 гадоў, ён нарадзіўся ў вёсцы Бель Дубровенскага раёна, скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію.

У Вадзіма Заранкіна — два сыны: Вадзімір і Філіп. І абодва былі затрыманыя пасля выбараў.

Вадзіміра прызналі вінаватым у правапарушэнні па артыкуле 23.34 КаАП і далі 10 сутак адміністрацыйнага арышту. Аднак пасля суда Вадзіміра не затрымалі. Ён вырашыў апратэставаць рашэнне ў абласным судзе.

У верасні суд пакараў і малодшага сына — Філіпа, адміністрацыйным арыштам за ўдзел у маршы супраць інаўгурацыі Аляксандра Лукашэнкі. Хлопец сцвярджаў, што ў акцыі не ўдзельнічаў, а ішоў дадому з працы.

Каментары

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Усе навіны →
Усе навіны

Па Магілёве курсіраваў аўтобус з вялікай дзіркай у падлозе3

«Спадзяюся, але не факт, што паступлю»: абітурыентка, якая здала ўсе іспыты на 100 балаў16

Беларускі шахцёр пайшоў у IT. А пасля кінуў працу і стварае свой брэнд карамелі3

Такога дзіцячага садка вы яшчэ не бачылі. Яго спраектаваў лаўрэат «архітэктурнага Нобеля»9

Выйшаў зборнік турэмных эсэ Мікалая Статкевіча

Грунвальдскі музей адказаў на просьбу беларусаў паставіць на полі бел-чырвона-белы сцяг27

Парламент Францыі прыняў закон аб эўтаназіі, нягледзячы на супраціў многіх дэпутатаў3

Зяленскі прапанаваў Сяргея Карэцкага на пасаду прэм'ера Украіны2

Чаму кароткая праграма пральнай машыны не найлепшы выбар3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць