Пяці фігурантам справы за надпіс «Не забудзем» пакінулі прысуды ў сіле. Яны паедуць на «хімію» і ў калонію
Апеляцыйныя скаргі фігурантаў справы за надпіс «Не забудзем» разглядалі судовыя калегіі Мінгарсуда пад старшынствам суддзяў Таццяны Фалькоўскай і Валянціны Зянькевіч, паведамляе Радыё Свабода.

Яны пакінулі ўсе пяць апеляцыйных скаргаў без задавальнення, а прысуды — у сіле. Гэта значыць, што цягам некалькіх тыдняў Дзяніс Граханаў і Ігар Самусенка будуць накіраваныя ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу адбываць хімію тэрмінам на 1,5 года — тады яны зноў будуць прызнаныя палітычнымі зняволенымі.
Найбліжэйшым часам крымінальна-выканаўчая інспекцыя прызначыць умовы адбывання хатняй хіміі на 18 месяцаў для Марыі Бабовіч, а палітзняволеныя Уладзіслаў Гуліс і Максім Паўлюшчык будуць этапаваныя са следчых ізалятараў у калоніі адбываць пакаранне тэрмінам на 2 гады.
-
З асуджанага за шпіянаж знаёмага Вольгі Карач у турме вымагалі грошы. А ён хваліўся, што можа дастаць іх у пасольстве Беларусі
-
У мінскім парку Чавеса два дні будзе працаваць зіплайн — рэч са спускам на шалёнай хуткасці
-
Лукашэнка загадаў, каб былых сілавікоў, ратавальнікаў і дыпламатаў, звольненых «па дыскрэдытуючых», адсочвалі пяць гадоў
Каментары