У сваім звароце прэм’ер-міністр Ізраіля Беніямін Нетаньяху заявіў пра гатоўнасць неадкладна аднавіць перамовы з кіраўніцтвам Палесцінскай аўтаноміі і ў любы час сустрэцца з любым з лідэраў арабскіх дзяржаў.
Ён таксама назваў ўмовы стварэння палесцінскай дзяржавы:
- адмова палесцінцаў ад ідэі вяртання ўцекачоў на землі Ізраіля і прызнанне яго «нацыянальнай дзяржавай габрэяў»,
- адмова будучай палесцінскай дзяржавы ад арміі, гарантаваная міжнароднай супольнасцю,
- палесцінцы павінны прызнаць уваходжанне ў склад «нацыянальнай дзяржавы габрэяў» усяго Ерусаліма, дзе, праўда, будзе гарантавана свабода веравызнання.
Каментары