Усяго патроху

Японец завёў стасункі з 35 жанчынамі адначасова, каб атрымаць 35 падарункаў на дзень нараджэння

Японская паліцыя арыштавала мужчыну, які, як мяркуе следства, завёў рамантычныя адносіны з 35 жанчынамі адначасова, каб атрымліваць ад кожнай падарункі на дзень нараджэння. Пра гэта са спасылкай на Japan Today паведамляе Tjournal.

39-гадовы Такасі Міягава, які не мае сталага месца працы, казаў кожнай жанчыне, што яго дзень нараджэння выпадае на розныя даты. Адной ахвяры ён распавёў, што адзначае свята ў лютым, другой — у ліпені, а трэцяй — у красавіку. На самай справе Міягава нарадзіўся 13 лістапада.

Такасі Міягава, фота Newsflash

Японскі тэлеканал MBS апублікаваў рэпартаж з фотаздымкамі, на якіх Міягава з'яўляецца з рознымі жанчынамі, а адна з іх трымае таблічку з двума тартамі і подпісам «З днём нараджэння». Жанчыны, мяркуючы па ўсім, не здагадваліся, што ў яго ёсць іншыя.

Усяго Міягава атрымаў падарункаў амаль на тысячу даляраў, уключаючы пашытыя на заказ касцюмы і наяўныя. Меркавана, ён знаёміўся з адзінокімі жанчынамі, гандлюючы лейкамі для душа — яму нават удалося прадаць некаторым свае тавары. Міягава пачынаў стасункі з абяцанняў, што ажэніцца з кожнай чарговай «абранніцай».

Калі жанчыны даведаліся аб існаванні адна адной, яны звярнуліся ў паліцыю. На момант напісання нататкі колькасць ахвяр Міягавы складала 35 чалавек. У дачыненні да мужчыны пачалі расследаванне па абвінавачванні ў махлярстве.

Каментары

Цяпер чытаюць

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей3

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Усе навіны →
Усе навіны

Як здымалі «Адысею» — такі маштаб уражвае нават Галівуд. Мэту Дэйману і Роберту Пацінсану давялося прайсці праз сапраўдныя выпрабаванні16

Жаночы «Ралан Гарос» выйграла расіянка2

83‑гадовы Пол Макартні зноў узначаліў брытанскі хіт-парад. Гэта для яго ўжо 24‑ты раз7

Беларусам дазволяць мець толькі адну невялікую копанку13

У Цюмені загарэўся буйны НПЗ. Ад Украіны датуль 2000 кіламетраў3

Памёр акцёр Энтані Хэд

На паўднёвакарэйскім тэлебачанні пажартавалі пра магчымы шлюб Мікалая Лукашэнкі і дачкі Кім Чэн Ына11

Бясплатны начлег і ШІ замест гіда. Беларуска праехала тры краіны Еўропы за 16 дзён і €9001

100 балаў на цэнтралізаваным экзамене атрымалі 638 выпускнікоў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей3

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць