Культура

 «J:Морс» выпусціў сінгл «1986». У ім праводзяцца паралелі з 2020-м

«J:Морс» выпусціў сінгл «1986». Кампазіцыя прысвечана катастрофе на Чарнобыльскай АЭС, але ў песні праводзяцца аналогіі і з сённяшнімі падзеямі. «Всё такая же пустота, и такое же небо днем, всё как в 86-м, перегрето», — спяваецца ў ёй.

Уладзімір Пугач у фэйсбуку напісаў, што ў красавіку 1986-га яму было 10 гадоў. У Пінску, дзе ён рос, многія даведаліся пра катастрофу дзень у дзень, 26 красавіка.

«У школу я хадзіў у другую змену, і бацькі паспелі пакінуць мяне дома. Упершыню ў маім жыцці я не быў гэтаму рады. Як і ўсе савецкія дзеці, з урокаў пачатковай вайсковай падрыхтоўкі я добра ведаў, што такое атамны выбух і як дзейнічае радыяцыя. Быў асляпляльна яркі сонечны дзень. Я глядзеў у акно і адчуваў жах. Жахлівы страх перад нябачнай стыхіяй, якая стрымана забівае ўсё жывое. Пагрозай, ад якой не абароняць ні тоўстыя сцены, ні мама з татам, ні армія…

У гэтым красавіку мне 45. І, здаецца, мала што змянілася. Тэхнагенныя катастрофы змяняюцца сацыяльнымі ўзрушэннямі, а мы ўсё гэтак жа з жахам выглядаем у вокны, турбуемся і не спім з-за блізкіх, перажываем боль страт, баімся невядомасці і спадзяёмся на лепшае…»

Каментары

Цяпер чытаюць

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА8

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА

Усе навіны →
Усе навіны

Сядзіце як седзіце! Як правільна ставіць націск у другой асобе множнага ліку?10

У цэнтры Гродна пабачылі лісу са здабычай у зубах ВІДЭА

Эпоха танкаў завяршаецца. Як і чаму Украіна хоча вярнуць іх на поле бою12

БелАЗ прэзентаваў першы ў свеце 220‑тонны самазвал на ЗПГ2

У візавыя цэнтры Польшчы будуць запісваць па-новаму9

Беларусам збіраюцца дазволіць паляваць яшчэ на адну жывёліну1

У Мінску ёсць дзіўны пераход са святлафорам, які вядзе ў тупік. Чаму так?6

«Занадта старонні чалавек». Леаніду Судаленку патлумачылі, чаму яму не скажуць пра прычыны прызнання ягонай тыкток-старонкі «экстрэмісцкай»2

Прапагандыст Ігар Тур атрымаў «мыш ганьбы» — што гэта ўвогуле такое?6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА8

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць