Усяго патроху

Феномен па‑беларуску: кошт метра аднапакаёвак знiжаецца, двухпакаёвак — расце

Апошнi ў гэтым годзе аўкцыён па продажы гатовых кватэр у Мiнску прайшоў паспяхова.

Апошнi ў гэтым годзе аўкцыён па продажы гатовых кватэр у Мiнску прайшоў паспяхова.

Выстаўленыя на таргi 8 аднапакаёвых, 12 двухпакаёвых i 3 трохпакаёвыя кватэры прададзеныя. Пачатковы кошт квадратнага метра — 911 даляраў.

— На гэты раз карысталiся попытам трохпакаёвыя кватэры (на мiнулым аўкцыёне не прадалi нi адной трохпакаёўкi), — паведамiў начальнiк аддзела iнвестыцый ААТ «МАПIД» Мiкалай Дзеравянка.

Яны абышлiся пакупнiкам у 71,5 — 76,5 тысячы даляраў. Сярэднi кошт метра — 1005,5 даляра.

Кошт метра аднапакаёвай кватэры ў параўнаннi з аналагiчным на мiнулым аўкцыёне знiзiўся на 15 даляраў (з 1100 да 1085). Аднапакаёвыя кватэры агульнай плошчай 43 м 2 каштавалi 46‑47 тысяч даляраў. Кошт метра двухпакаёвай кватэры, наадварот, вырас на 50 даляраў i склаў 1055.

Двухпакаёвыя кватэры набывалi за 59,5—61,5 тысячы даляраў.

Паводле слоў Мiкалая Дзеравянкi, правядзенне такiх мерапрыемстваў патрабуе нямала грошай. Таму наступны аўкцыён пройдзе недзе праз год.

— Таргi прайшлi добра. Цудоўна, што ўсе кватэры знайшлi свайго гаспадара. Толькi вось, мяркую, эфект быў бы значна лепшы, калi б мы правялi аўкцыён хоць бы на 2 месяцы раней. Прычына ў тым, што зараз пачаўся адпускны сезон, таму прэтэндэнтаў на адну кватэру было няшмат (у апошнiм аўкцыёне прынялi ўдзел каля 40 чалавек).

Надзея Дрыла, Звязда

Каментары

Цяпер чытаюць

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА12

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА

Усе навіны →
Усе навіны

Трампа ўсцешыла перспектыва асабістай сустрэчы Зяленскага і Пуціна — «вельмі добрых людзей»5

Навошта Зяленскі напісаў ліст Пуціну?7

На аддаленым востраве ў Інданезіі зноў пабачылі вельмі рэдкага папугая1

Уладзімір Зяленскі звярнуўся да Пуціна з адкрытым лістом, які нагадвае ўльтыматум48

Сядзіце як седзіце! Як правільна ставіць націск у другой асобе множнага ліку?10

У цэнтры Гродна пабачылі лісу са здабычай у зубах ВІДЭА

Эпоха танкаў завяршаецца. Як і чаму Украіна хоча вярнуць іх на поле бою12

БелАЗ прэзентаваў першы ў свеце 220‑тонны самазвал на ЗПГ2

У візавыя цэнтры Польшчы будуць запісваць па-новаму9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА12

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць