Спорт

У беларускіх гандбалістаў будзе новы трэнер

Новы галоўны трэнер мужчынскай зборнай Беларусі па гандболе Юрый Шаўцоў павінен быць прадстаўлены журналістам 22 ліпеня.

На гэты дзень у Мінскай гарадской ратушы прызначана прэс‑канферэнцыя з удзелам Шаўцова і старшыні Беларускай федэрацыі гандбола Уладзіміра Канаплёва, паведаміў БелаПАН намеснік старшыні БФГ Іван Семяненя.

У мінулым сезоне нацыянальнай камандай кіраваў Георгій Свірыдзенка, які сумяшчаў гэтую пасаду з працай у нямецкім клубе «Дзюсельдорф». Зборная ўдзельнічала ў адборачным турніры чэмпіянату Еўропы 2010 года і не змагла прабіцца ў фінальную частку, заняўшы ў сваёй групе трэцяе месца пасля Германіі і Славеніі.

На прэс‑канферэнцыі 14 чэрвеня Уладзімір Канаплёў заявіў, што цяперашні склад мужчынскай зборнай Беларусі па гандболе не дазваляе «выходзіць спакойна або ў фінал чэмпіянату свету, або выконваць тыя задачы, якія пастаўлены дзяржавай і нам як федэрацыі па ўдзеле ў Алімпійскіх гульнях 2012 года».

«Агульная бяда ўсіх трэнераў як мужчынскіх каманд, так і жаночых, — гэта дрэнная псіхалагічная падрыхтоўка», — заявіў Канаплёў.
У той жа час ён адзначыў: «У нас трэнерскі склад цяпер такі, што я ні Свірыдзенку, ні Маліноўскаму, ні Бразінскаму не магу ніякіх прэтэнзій прад’явіць, таму што людзі стараюцца».

***

Юрый Шаўцоў, якому ў снежні споўніцца 50 гадоў, з’яўляецца алімпійскім чэмпіёнам (1988) і чэмпіёнам свету (1982), шасціразовым чэмпіёнам СССР, трохкратным уладальнікам Кубка еўрапейскіх чэмпіёнаў і двухразовым уладальнікам Кубка кубкаў, уладальнікам Суперкубка (у складзе мінскага СКА). Паспяхова працаваў у клубах нямецкай бундэслігі.

У 2005 годзе ў інтэрв’ю газеце «Прессбол» Шаўцоў заявіў: «Ніколі не пакідала думка, што яшчэ давядзецца пасядзець на лаўцы нацыянальнай зборнай Беларусі. Не буду толькі загадваць, калі для гэтага саспею».

БелаПАН

Каментары

Цяпер чытаюць

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім18

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп можа адмовіцца ад перадачы Германіі «Тамагаўкаў» з-за рэакцыі Пуціна1

Спявачка Лера Яскевіч распавяла, колькі зарабляе ў месяц на музыцы са стрымінгавых платформаў11

Дзмітрый Асанаў накаўтаваў венесуэльца Роджэра Гуцьерэса

Пашынян: Вырашым і выйдзем з АДКБ. Мы не дазволім, каб Лукашэнка зноў стаў нашым гарантам13

У Маскве карціну Малевіча прадалі за чатыры мільёны даляраў1

Каза ад вікінгаў і «суровая ўпарадкаванасць беларускай песні». Што пісалі пра Беларусь у прапагандысцкім часопісе часоў акупацыі20

«Дзеці пілі той самы напой». Бацькі з іншых гарадоў пра атручэнне дашкольнікаў у Барысаве10

Амерыканскага акцёра Джэймса Хэндзі пасынак зарэзаў нажом2

Трампа ўсцешыла перспектыва асабістай сустрэчы Зяленскага і Пуціна — «вельмі добрых людзей»5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім18

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць