Улада

У Мінску адзначаецца рост захворвання дзяцей

У Мінску апошнімі гадамі адзначаецца рост захворвання дзяцей ад аднаго да 18 гадоў.

Пра гэта паведаміла начальнік аддзела лячэбна‑прафілактычнай дапамогі дзецям і маці камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама Ірына Ушакевіч на прэс‑канферэнцыі 24 ліпеня.

Зараз дзіця да пяці гадоў у сярэднім хварэе 2,5 разу на год, ад 5 да 10 гадоў — 2,3 разу, ад 10 да 14 гадоў — 1,7 разу, ад 15 да 18 гадоў — 2 разы на год. Паводле слоў Ушакевіч, гэта дастаткова высокія паказчыкі.

Заклапочанасць у медыкаў выклікае, найперш, стан здароўя падлеткаў, якія найбольш схільныя да захворванняў: падчас сацыялізацыі яны бяруць прыклад з дарослых і набываюць тыя ж заганы і хваробы. Апошнімі гадамі рост захворвання падлеткаў у параўнанні з іншымі ўзроставымі групамі найбольш высокі. Адзіны ўзрост, у якім удалося дамагчыся зніжэння захворвання, — да аднаго года. За апошнія пяць гадоў немаўляты сталі хварэць у пяць разоў радзей.

Паводле меркавання Ушакевіч, рэгістраваны рост захворванняў дзяцей ад аднаго да 18 гадоў шмат у чым звязаны з паляпшэннем абсталявання медыцынскіх устаноў. Сучасная апаратура дазваляе выяўляць нават «мінімальныя праявы хваробы». Свой унёсак у агульны рост захворвання робяць таксама дзеці з цяжкімі прыроджанымі паталогіямі. Раней такіх дзяцей не заўсёды ўдавалася выхадзіць пры нараджэнні, адзначыла спецыяліст. Акрамя таго, паводле меркавання Ушакевіч, на дзіцячым захворванні адбіваецца сучасная сітуацыя ў сям’і, калі на першае месца бацькі ставяць не дзіця, а кар’еру.

БелаПАН

Каментары

Цяпер чытаюць

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА8

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА

Усе навіны →
Усе навіны

Сядзіце як седзіце! Як правільна ставіць націск у другой асобе множнага ліку?10

У цэнтры Гродна пабачылі лісу са здабычай у зубах ВІДЭА

Эпоха танкаў завяршаецца. Як і чаму Украіна хоча вярнуць іх на поле бою12

БелАЗ прэзентаваў першы ў свеце 220‑тонны самазвал на ЗПГ2

У візавыя цэнтры Польшчы будуць запісваць па-новаму9

Беларусам збіраюцца дазволіць паляваць яшчэ на адну жывёліну1

У Мінску ёсць дзіўны пераход са святлафорам, які вядзе ў тупік. Чаму так?6

«Занадта старонні чалавек». Леаніду Судаленку патлумачылі, чаму яму не скажуць пра прычыны прызнання ягонай тыкток-старонкі «экстрэмісцкай»2

Прапагандыст Ігар Тур атрымаў «мыш ганьбы» — што гэта ўвогуле такое?6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА8

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць