Грамадства

Венедзіктаў: Аднаўленне імперыі. У 14-м годзе гэта быў Крым, а ў 23-24 годзе гэта будзе саюз Расіі і Беларусі

Галоўны рэдактар радыёстанцыі «Эхо Москвы» ў эфіры распавёў, што, з яго пункту гледжання, стаіць за падпісаннем Пуціным і Лукашэнкам інтэграцыйных праграм.

Паводле журналіста, вядомага сваімі цеснымі кантактамі з Крамлём, інтэграцыйная гісторыя заключаецца ў тым, што перад працягам паўнамоцтваў Уладзіміру Пуціну трэба «выклікаць захапленне і шчасце» ў расіян, як ён выклікаў захапленне і шчасце, далучыўшы Крым.

«І гэтае захапленне і шчасце азначае абʼяднанне з Беларуссю», ‒ гаворыць Венедзіктаў.

«Аднаўленне імперыі. У 14-м годзе гэта быў Крым, а ў 23-24 годзе гэта будзе саюз Расіі і Беларусі, з адзіным усім, адзіным прэзідэнтам, адзінай валютай, адзіным газавым рынкам. І гэтак далей. Уласна кажучы, усё, што ён [Пуцін] зараз робіць у адносінах да Мінска, я б назваў словам «падкрадаемся».

Паводле Венедзіктава, «ліхім кавалерыйскім наскокам у снежні 2019 — студзені 2020 года не ўдалося «шугануць» беларускае кіраўніцтва».

Венедзіктаў згадаў няўдалы вопыт былога пасла Расіі ў Беларусі Міхаіла Бабіча.

«Чалавек генеральскай формы, які пачаў, у тым ліку, як мне расказвалі, у амбасадзе праводзіў сустрэчы з камандуючымі беларускімі акругамі, вайскоўцамі. То-бок ён гэтую самую ваенную эліту, магчыма, і спецслужбісцкую эліту, карміў, паіў і прывабліваў».

Тады Лукашэнка запатрабаваў ад Пуціна забраць амбасадара. «Гэта значыць кавалерыйскі наскок не атрымаўся».

Але праз «падзеі жніўня 2020 года, прэзідэнцкія выбары ў Беларусі, наступныя падзеі, перш за ўсё, супраціўленне значнай часткі беларускага народа вынікам выбараў, прывяло да таго, што Лукашэнка ўнутры аслабеў.

Але да гэтага часу РФ ужо інакш глядзела на інкарпараванне Беларусі — альбо ў склад, альбо ў агульную дзяржаву. Насамрэч, не мае значэння. Збіраем імперыю. І таму будзем падкрадвацца», — гаворыць Венедзіктаў.

Венедзіктаў таксама расказаў пра крамлёўскі рэцэпт аншлюсу:

«Не расійскае насельніцтва купляць, а беларускае насельніцтва купляць. Ну і беларускую эліту, зразумела. Кіраўніцтва войска, кіраўніцтва спецслужбаў. Гэта значыць вось гэтыя слупы, на якія абапіраецца зараз Аляксандр Лукашэнка.

Таму я думаю, што адным з гэтых сшыткаў, якія Лукашэнка вымушаны быў падпісаць, — гэта паглыбленне ваеннага супрацоўніцтва. Цяпер пойдуць сумесныя вучэнні, навучанне ў Генштабе Расійскай акадэміі і Генштабе РФ маладых беларускіх афіцэраў. Размяшчэнне нашых і гэтак далей. І вось гэта адна з тых «дарожных карт», на якую я звярнуў асобную ўвагу».

Венедзіктаў падкрэслівае, што рэсурсаў у Пуціна, каб націснуць на Лукашэнку, зараз шмат больш, чым было да жніўня 2020 года.

«Расія дабіваецца ўсяго, чаго хацела». Эксперты, чыноўнік і сілавік каментуюць падпісанне інтэграцыйных праграм

Каментары

Цяпер чытаюць

У Арменіі падлічана 99% пратаколаў. Партыя Пашыняна перамагае

У Арменіі падлічана 99% пратаколаў. Партыя Пашыняна перамагае

Усе навіны →
Усе навіны

«Ні тады, ні сёння я не лічу, што зрабіў штосьці кепскае». Дзядок шчыра расказаў пра былыя адносіны з 16‑гадовай дзяўчынай131

Як выбраць салодкія трускалкі з аднаго погляду: просты спосаб12

Кіраўнік МЗС Украіны: Расіі ўсё адно давядзецца скончыць вайну дыпламатычным шляхам, але ўмовы будуць горшыя2

Маладую бухгалтарку з Калінкавічаў асудзілі за Гаюна8

Дроны атакавалі акупаваныя Данецкую і Луганскую вобласці, а таксама Крым: пад ударам ЦЭС, нафтабаза і чыгунка

Кітай абвясціў пра спецыяльную ваенна-марскую аперацыю паблізу Тайваня4

Як выглядала акцёрка Ганна Душэўская, сястра стваральніка бел-чырвона-белага сцяга, чый твар быў схаваны пад нікабам6

У Арменіі праходзяць парламенцкія выбары. Галоўным пытаннем на іх сталі адносіны з Расіяй5

Стваральнік «Зорных войнаў» рыхтуе да адкрыцця свой футурыстычны музей коштам мільярд даляраў ФОТЫ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Арменіі падлічана 99% пратаколаў. Партыя Пашыняна перамагае

У Арменіі падлічана 99% пратаколаў. Партыя Пашыняна перамагае

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць