Улада22

Дырэктар Рагачоўскага кансервавага сеў на дзевяць год

Бацька-дырэктар Міхаіл Комар і ягоны сын уступілі ў змову і кралі грошы прадпрыемства. Крадзеж ажыццяўляўся шляхам заключэння фіктыўных дагавораў.

Былы генеральны дырэктар ААТ «Рагачоўскі малочна‑кансервавы камбінат» Міхаіл Комар прыгавораны Гомельскім абласным судом да дзевяці гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці і пазбаўленнем права займаць кіруючыя пасады тэрмінам на пяць гадоў.

Прыгавор уступіць у сілу 10 жніўня, за гэты час у абвінавачванага ёсць права на падачу касацыйнай скаргі. Прыгавор быў абвешчаны 24 ліпеня.

Як паведамілі БелаПАН у Гомельскім абласным судзе, былы кіраўнік «прызнаны вінаватым у крадзяжы шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі пры завалоданні маёмасцю, учыненым службовай асобай з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў арганізаванай групай у буйным памеры» (ч. 4 арт. 210 КК). Па дадзеным артыкуле яму прызначана дзевяць гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці і пазбаўленнем права займаць кіруючыя пасады тэрмінам на пяць гадоў.

Ён таксама прызнаны вінаватым «у злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі, гэта значыць наўмысным, наперакор інтарэсам службы ўчыненні службовай асобай дзеянняў з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў» (ч.3 арт.424 КК). За гэта яму прызначана восем гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.

Комара таксама прызналі вінаватым у незаконным набыцці і захоўванні боепрыпасаў (ч.2 арт.295 КК), за што абвінавачванаму прызначаны адзін год пазбаўлення волі без канфіскацыі.

Шляхам паглынання менш строгага пакарання больш строгім канчаткова прызначана дзевяць гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй, пазбаўленнем права займаць кіруючыя пасады тэрмінам на пяць гадоў і адбываннем пакарання ў ПК узмоцненага рэжыму. Суд пастанавіў спагнаць з былога дырэктара на карысць Рагачоўскага МКК больш за 8,7 млрд. рублёў.

Крымінальную справу ў адносінах да былога кіраўніка аблсуд разглядаў з 16 лютага 2009 года.

57‑гадовы гендырэктар камбіната быў затрыманы супрацоўнікамі КДБ 30 мая 2009 года. У адносінах да кіраўніка прадпрыемства і яго сына Антона Комара, у той час генеральнага дырэктара маскоўскага прадстаўніцтва Рагачоўскага МКК, была распачата крымінальная справа.

Спецслужбы ўстанавілі, што бацька і сын, уступіўшы у змову з іншымі не ўстаноўленымі следствам асобамі, на працягу 2006—2008 гадоў кралі грашовыя сродкі прадпрыемства. Крадзеж ажыццяўляўся шляхам заключэння фіктыўных дагавораў. Праваахоўнікі дапускалі, што такім чынам было скрадзена больш за 8 млрд. беларускіх рублёў.

У маі 2008 года, калі бацька быў затрыманы, сыну ўдалося схавацца ад органаў крымінальнага пераследу. Ён быў абвешчаны ў міжнародны вышук. Спачатку 29‑гадовы мужчына хаваўся на тэрыторыі Расіі, аднак адшукаць яго ўдалося ў іспанскім Алікантэ, дзе ў лістападзе 2008 года ён быў затрыманы. Яго таксама чакае судовы разбор.

БЕЛТА

Каментары2

Цяпер чытаюць

Маладую беларуску пратрымалі ў расійскім СІЗА амаль 4 гады і апраўдалі. А кампенсацыю далі такую, нібыта ў твар плюнулі5

Маладую беларуску пратрымалі ў расійскім СІЗА амаль 4 гады і апраўдалі. А кампенсацыю далі такую, нібыта ў твар плюнулі

Усе навіны →
Усе навіны

18‑гадовы сын Рамзана Кадырава Адам атрымаў званне Героя Чачні. Другі раз8

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна20

Купалаўскі тэатр прэзентуе спектакль «Чорны замак Альшанскі»1

Індыя закупіла беларускія ўдарныя дроны-камікадзэ4

Камандуючы войскамі ЗША ў Еўропе заявіў, што Пуцін не шукае вайны з НАТА4

«Павісла на гэтых жалязяках». Мінчанцы турнікетам зламала нагу ў метро26

41‑гадовую жанчыну з Бабруйска асудзілі па палітычнай справе. Да яе чапляліся яшчэ ў 2020‑м

У Мінску зараз +13°С, а ў Касцюковічах амаль +30°С2

Алёна Свірыдава скараціла колькасць выступленняў з-за хранічнага захворвання7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Маладую беларуску пратрымалі ў расійскім СІЗА амаль 4 гады і апраўдалі. А кампенсацыю далі такую, нібыта ў твар плюнулі5

Маладую беларуску пратрымалі ў расійскім СІЗА амаль 4 гады і апраўдалі. А кампенсацыю далі такую, нібыта ў твар плюнулі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць